форум.
статьи.
галереи.
фотографы.
фотоуслуги.
ссылки.

галереи

ZНЯТА. | вернуться на главную |

галереи

главный белорусский фотопортал

выставка
свет в ночи



 | Ночь музеев | 

Жданович Сергей /Посвящение в черное/
Павлюць Алексей /Огни большого города/
Качан Вадим /Ожидание. Железнодорожный вокзал/
 

«Фатограф, падобна ўсякаму мастаку,
задаецца мэтай узнавіць не самі рэчы бачнага свету,
а сваё асабістае ўражанне, сваё ўспрыманне іх…»
Ян Булгак

Парнюк Даниил

Парнюк Даниил /Триптих/
Парнюк Даниил /Триптих/
Парнюк Даниил /Триптих/

Кочергин Сергей

Кочергин Сергей /Зимний почерк/
Кочергин Сергей /Снежный ветер/
Кочергин Сергей /Свет в ночи/

Павлюць Алексей

Павлюць Алексей /Огни большого города/
Павлюць Алексей /Из жизни ангелов. Исчезновение/
Павлюць Алексей /Воспоминание/

Качан Вадим

Качан Вадим /Воспоминания старого дома/
Качан Вадим /Ожидание. Железнодорожный вокзал/
Качан Вадим /Полёт мечты девушки/

Залужный Евгений

Залужный Евгений /Зима/
Залужный Евгений /Зима/
Залужный Евгений /Зима/
Залужный Евгений /Зима/
Залужный Евгений /Зима/
Залужный Евгений /Зима/
Залужный Евгений /Зима/

Жданович Сергей

Жданович Сергей /Посвящение в черное/
Жданович Сергей /Посвящение в черное/

Лихтарович Георгий

Лихтарович Георгий /Гроза/
Лихтарович Георгий /Рябиновая ночь/

Пехтерев Владимир

Пехтерев Владимир /В другом измерении/
Пехтерев Владимир /Одиночество/

Шаблюк Александр

Шаблюк Александр /Панорама/
Шаблюк Александр /Театр/

Суглоб Виктор

Суглоб Виктор
Суглоб Виктор

Шунтиков Сергей

Шунтиков Сергей /Свет материнства/
Шунтиков Сергей /Свет материнства/

Жукава Елена

Жукава Елена /Сентябрь/
Жукава Елена /Световой вымысел/

Андреев Алексей

Андреев Алексей /Ночь. Опыт дидактики/

Парфенок Владимир

Парфенок Владимир /Lucida momenta/

обсудить выставку на форуме >>>

Святло - першапрычына і першааснова фатаграфіі, яе асноўны тэхнічны і актыўны выразны сродак. Літаральны пераклад тэрміна “фатаграфія” з грэчаскай мовы (photos - святло, grapho - пішу) вяртае нас да разумення яе сутнасці. Фатаграфія - гэта, перш за ўсё, святлапіс.

Выстаўка мастацкіх фотаздымкаў “Святло ўначы” аб’яднала работы пятнаццацi сучасных беларускіх аўтараў: Андрэева А., Ждановiча С., Жукaвай A., Залужнага Я., Iванова Ю., Качана В., Кaчaргiна С., Лiхтаровiча Г., Паўлюця А., Парнюка Д., Парфянка Ул., Пехцерава Ул., Суглоба В., Шаблюка А., Шунцiкава А.

Майстры святлапісу па-рознаму падышлі да інтэрпрэтацыі заданай тэмы, аб’яднаўшай разнастайнасць сюжэтаў, жанраў і накірункаў ад класічнай фатаграфіі да канцэптуальных праектаў. Прадстаўленыя творы дазваляюць убачыць святло і як важны элемент асяроддзя, які яго ператварае, і як самастойны аб’ект здымкі, як змест фотаздымка.

Уладзімір Парфянок прадставіў на выстаўцы пяціступеньчатую вертыкаль з праекта «Lucida momenta» (з лац. - моманты прасвятлення, азарэння), якую суправаджае фраза са старажытнаславянскіх хронік: «...и по съшествии Святого Духа, рекше по русалиих...» У кожнай ступені вертыкалі можна прасачыць пераўтварэнне салярнага знака. Шар, які свеціцца, вогненнае кола, сонечныя промні - гэтыя формы адсылаюць нас да старажытнаславянскіх язычніцкіх свят, прысвечаных сонцу.

У ноч на Івана Купалу здзяйсняліся рытуалы, цесна звязаныя з зямным і нябесным агнём - сонцам. Купальскія матывы прысутнічаюць у фотакампазіцыі Аляксандра Шаблюка «Тэатр», дзе азораныя святлом постаці, якія танцуюць, нагадваюць языкі полымя свяшчэннага вогнішча.

У трыпціху Данііла Парнюка прысутнічае імкненне зафіксаваць этапы працэсу ўспрымання мноства аб’ектаў, асаблівасці сегментаванага зроку. Кожны сегмент - акенца, што свеціцца ў цемры, - невялікі кавалачак інфармацыі з тысячы падобных да яго. Але змяняючы адлегласць з далёкага на блізкае, глядач актыўна ўдзельнічае ў ператварэнні адной часткі ў цэлы свет, у самастойную карціну, дзе ёсць сваё хатняе электрычнае свяціла. Яно інстынктыўна прыцягвае позірк, вабіць зазірнуць у чужы свет.

Святло можа відазмяняць аб’екты настолькі, што ўзнікае мноства іх самастойных вобразаў, якія працягваюць сваё асобнае жыццё ў творах мастакоў і фатографаў. Няўлоўнасць, рухавасць, насычанасць і лёгкасць святла перамяшчаюць акцэнты, гуляюць з уяўленнем гледача, утвараючы бясконцыя метамарфозы. Гульня святлацені ў ператварэнні жаночага вобраза ў мужчынскі выпадкова з’явілася на здымку Алены Жукавай “Светлавая выдумка”.

Святло валодае здольнасцю перамяшчаць націск з галоўнага на другараднае, змяняючы сэнс твора. Аляксей Паўлюць стварае фотаздымкі-карціны, якія маюць сімвалічны характар. Звыклыя сюжэты, персанажы, рэчыўны свет набываюць новы сэнс. Тут усё сплятаецца разам, ствараючы новы кантэкст інтуіцыі і сэнсу, хвалюючай гульні святла і колеру, тэхналогіі і традыцыі. Сэнсавым цэнтрам шматслойнай кампазіціі “З жыцця анёлаў. Знікненне” з’яўляецца гатычнае акно, скрозь якое пранікаюць светлавыя праменні. Вобразатвор дапаўняе тэкст, які задае накірунак да інтэрпрэтацыі. У іншай кампазіцыі “Успамін” таксама сустракаецца акно, якое разам з вачыма дзяўчыны ўспрымаецца як праваднік святла, але ж толькі камера фатографа здольная яго злавіць.

Як успаміны, як асколкі ўспамінаў выглядаюць чорна-белыя работы-фотамантажы Вадзіма Качана “Успаміны старога дома”, “Палёт мары дзяўчыны”. “Асколкі” фотавыяў аб’ядналіся ў эпічныя фотапалотны, сюжэты якіх аўтар мог чэрпаць у сваіх снах, блукаючы па лабірынтах памяці. Але нягледзячы на адсутнасць колеру, работы В. Качана напоўнены ўнутраным свячэннем, цёплым і хвалюючым.

ншасказальнай трактоўкай дадзенай тэматыкі прыцягваюць да сябе ўвагу творы Сяргея Шунцікава пад назвай “Святло мацярынства”. Яго работы алегарычныя. Гэта размова пра таінства мацярынства, пра жанчыну, ад якой зыходзіць святло будучага жыцця.

Асвятленне, яго характар вызначае настрой здымка і робіць яго мажорным пры сонечным святле, ці напружаным, таямнічым у святле месяца. На выстаўцы дэманструюцца фотаздымкі Сяргея Качаргіна, Віктара Суглоба, Георгія Ліхтаровіча, Уладзіміра Пехцерава, створанныя ноччу, дзе адзінай крыніцай святла з’яўляюцца месяц, бліскавіца, мігаценне зорак ці звычайны ліхтар. Рамантычная, казачная атмасфера зімняй ночы ўласціва работам Яўгена Залужнага з серыі “Зіма”. Створаныя аўтарам мастацкія вобразы дамоў здаюцца жывымі натхнёнымі істотамі, якія пазіраюць своімі выразнымі вачамі-вокнамі ў глыбіню цемры. Калі іх вочы заплюшчаны, а хаты нахіляюцца пад цяжарам змроку, як гэта мы бачым у творах Аляксея Андрэева, тады ўзнікае адчуванне, што яны заснулі назаўсёды.

“Пасвячэнне ў чорнае” - так называюцца работы Сяргея Ждановіча. Мы можам убачыць, што прысутнасць оптыкі ўвогуле надае прасторы новую якасць, змяняецца яго метафізіка; вырваны з рэчаіснасці фрагмент набывае іншае значэнне, авалодвае іншым сэнсам; галоўнымі і акцэнтаванымі становяцца колер, святло і форма. Святло заўсёды саступае цемры, яны заўсёды побач.

Вечныя спадарожнікі святла, яго процілегласць - цень і цемра. Задужа жорсткая і яркая апазіцыя, народжаная прыродай, дазваляе загучаць святлу ў поўную моц, задаць ступень напружанасці ўнутры кадра, стварыць ілюзію руху і глыбіні прасторы. Спалучэнне гэтага стану дае ні за чым не параўнальную насычанасць сэнсам і адценнямі адчуванняў. Цень, змрок, прыцемак надаюць асобую ірацыянальнасць убачанаму, ператвараючы ноч у свет ілюзій і мроі, свет асаблівай адчувальнасці і інтымнасці перажывання. Таму фотаздымкі, прадстаўленыя на выстаўцы, гэта, перш за ўсё, услухоўванне ў шорах, водгукі і цішыню. Нешта фантазійнае, пачуццёвае і бязважкае.

Тое, што аднойчы прымроілася ў цемры...
Куратары выстаўкі выказваюць шчырую падзяку Беларускаму грамадскаму аб’яднанню «Фотамастацтва» і друкарні «Альтиора».

Ала Асадчая і Вольга Шэйнкман

Хостинг предоставлен компанией Экстмедиа

Права на все опубликованные работы принадлежат их авторам.©

Zнята. 2004 ©

Rating All.BY