Баннер

главная новости в Беларуси Прэзентацыя фотапраекта Марыны Бацюковай «Свае гісторыі»

Прэзентацыя фотапраекта Марыны Бацюковай «Свае гісторыі»

25 жніўня 2016 года а 18-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на ўрачыстую прэзентацыю фотапраекта Марыны Бацюковай «Свае гісторыі».

Марына Бацюкова плённа працуе ў дакументальным і канцэптуальным фатаграфічным мастацтве. З нагоды свайго юбілею мастачка прэзентуе «Свае гісторыі» – новы праект, прысвечаны ўзаемасувязі надрукаваных фотапартрэтаў з іх натуральным атачэннем. Дакументаванне старых здымкаў у інтэр’ерах і экстэр’ерах рэальнага жыцця адбывалася на працягу 11 гадоў. Геаграфія праекта яднае прастору ад заходняга ўзбярэжжа Францыі да ўсходніх раёнаў Грузіі, многія зробленыя ў Беларусі, Літве і нават Малайзіі. Шэраг фотапартрэтаў і інтэр’ераў з’яўляецца аўтабіяграфічным.

Прэзентацыя фотапраекта Марыны Бацюковай «Свае гісторыі»


Вынік сваёй шматгадовай працы Марына Бацюкова прадстаўляе ў фармаце фотавыставы і прэзентацыі адмыслова падрыхтаванага альбома з аднайменнай назвай «Свае гісторыі». Альбом да друку рыхтавала інтэрнацыянальная каманда: беларусы Павел Вайніцкі, Дыяна Даражок і вядучы мастак-дызайнер з Літвы Гіціс Скудзінскас. Выданне ажыццяўлялася пры фінанасавай падтрымцы СТАА «ЭКСАТ-БЕЛ».

Асяроддзе і выразныя дэталі аб’ядналі фотаздымкі праекта ў шэраг канцэптуальных раздзелаў, надаўшы «сваім гісторыям» адценне гарадскіх, вясковых, страчаных і вечных тэмаў. Кожны з іх сведчыць пра моцнае перакананне Марыны Бацюковай у тым, што суседства з іншымі прадметамі і навакольны кантэкст уплывае на ўспрыняцце даўніх здымкаў – распавядае гісторыю з мінуўшчыны і знітоўвае яе з днём сённяшнім.

Марына Бацюкова запрашае кожнага далучыцца да Internet-часткі праекта «Свае гісторыі» і распавесці сваю гісторыю на аднайменнай старонцы Facebook. Аўтары трох лепшых фотагісторый пад час фінісажу 20 верасня атрымаюць падарунак.

Аздабленнем урачыстай прэзентацыі праекта стане спецыяльна запрошаны госць – бард Алесь Камоцкі.

Адкрыцце выставы i прэзентацыя: 25 жніўня, 18.00
Выстава працуе: да 20 верасня 2016 года
Месца: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы (Мінск, вул. Янкі Купалы, 4)

абмеркаваць на форуме zнята



Прэзентацыя фотапраекта Марыны Бацюковай «Свае гісторыі»
 


поиск по сайту


In Photo

Мэри Эллен Марк (Mary Ellen Mark)

Мэри Эллен Марк
Начала снимать в девять лет,
а профессионально погрузилась в фотографию в 1960-х. Однажды
и навсегда выбрала одну тему - люди... На ее фотографиях - посетители барделей, знаменитые актеры, спортсмены, циркачи, наркоманы, демонстранты...

Эрик Ким (Eric Kim)

Эрик Ким
Он называет себя международным стрит-фотографом. Он живет
в Лос-Анжелесе, снимает незнакомцев на улицах
с очень близкого расстояния.


Depositphotos



главная новости в Беларуси Прэзентацыя фотапраекта Марыны Бацюковай «Свае гісторыі»