Баннер
главная новости выставки выставки в Беларуси «Фота са старога альбома»

«Фота са старога альбома»

Даступна: з 4 сакавіка да 1 красавіка 2010 года, кожны аўторак, чацвер i пятнiцу, з 17.00 да 20.00
Месца: НФК «Мiнск» (г. Мiнск, ул. Казлова, д. 2)

З часоў Дагера і Ньепса фатаграфія арганічна ўвайшла ў шматлікія сферы дзейнасці чалавека ад мікраміра да космасу. Алеж галоўнай і нязменнай задачай фатаграфіі было і застаецца яе ўнікальная магчымасць фіксаваць гісторыю і культуру народаў. І, безумоўна, не ў апошнюю чаргу робіць гэта праз фатаграфіі чалавека.

Фота са старога альбома / фотавыстава

Выстава «Фота са старога альбома» не прэтэндуе на сур’езнае даследванне, але дае магчымасць зазірнуць у гістарычна невялічкі адрэзак часу, абмежаваны другой паловай ХІХ і першай паловай ХХ стагоддзяў. Зацікаўлены глядач знойдзе на выставе цікавы этнаграфічны матэрыал: як выглядалі нашы продкі сто гадоў назад, як апраналіся, як ставіліся да самаго працэсу фатаграфавання.

Экспазіцыя дае уяўленне аб развіцці фатаграфіі ў Беларусі і за яе межамі, аб культуры фатаграфічнага рамяства, аб людзях, якія рабілі візуальную гісторыю. Сярод іх браты Берманы, Я.Діжбак, З.Заблуд, М.Зубей, О.Дзеречынскі, А.Кантаровіч, М.Наппельбаум, І.Метар, І.Салавейчык, І.Хановіч, Л.Эпштейн і шмат іншых фатографаў. У сваей большасці яны былі сапраўднымі майстрамі сваей справы, што адпаведна, выклікала паважлівыя адносіны да іх з боку грамадзтва.

Фота са старога альбома / фотавыстава

Прадстаўленая гледачам экспазіцыя – гэта і даніна той традыцыі, якая існавала на працягу ўсей гістрыі фатаграфіі – традыцыя сямейных альбомаў. Менавіта дзякаючы ім захаваліся да нашых дзен здымкі, прадстаўленыя на выставе. Хачу выказать шчырую ўдзячнасць усім, хто падтрымаў выставачны праект. Свае сяменыя альбомы і калекцыі адкрылі глядачам Марына Бацюкова, Аляксей Брагін, Віктар Бутра, Юрый Васільеў, Яўген Казюля, Віктар Паршын, Дзяніс Раманюк, Ірына Руткевіч, Віктар Суглоб, Алена Шаліма, Наталля Яўмененка.

Куратар выставы – Яўген Казюля.
Камп’ютэрнае забеспячэнне: Уладзімір Паўлаў, Алена Шаліма

з прэс-рэлізу

Отзывы

Валерий Ведренко: «Первый зал фантомного музея»

На экспозиции

«Фота са старога альбома»

«Фота са старога альбома»

«Фота са старога альбома»

Фото: Валерий Ведренко


«Фота са старога альбома»
 

Баннер
Баннер

фото. конкурсы

Image International 2010 / международный фотоконкурсImage International 2010

Ведущие канадские фотожурналы «Photo Life» и «Photo Solution» объявили о старте 13 ежегодного конкурса фотографии.
до 30 сентября 2010 года

«Альбом для Гданьска 2010» - III Международный конкурс фотографии «Альбом для Гданьска 2010»

«Альбом для Гданьска 2010» - международный проект, который открыт для всех фотографов, как польских, так и зарубежных...
до 12 сентября 2010 года

Sony World Photography Awards 2011 / международный фотоконкурсSony World Photography Awards

Приглашаем фотографов
к участию в двух номинациях: профессиональная
и открытая...
до 5 января 2011 года

Все фотоконкурсы

главная новости выставки выставки в Беларуси «Фота са старога альбома»