Баннер

главная новости выставки «Цішыня паверхаў». Фотавыстава Аляксандра Саенка

«Цішыня паверхаў». Фотавыстава Аляксандра Саенка

Высокія манументальныя збудаванні - заўсёды нешта большае, чым ўтылітарная пабудова. Яны ўвасабляюць даўняе імкненне чалавецтва наблізіцца да Неба, заявіць пра сябе, пазначыць сваё месца ў гэтым свеце. Дастаткова ўспомніць біблейскую гісторыю пра Вавілонскую вежу. І сёння гарыды запоўненыя гмахамі. З іх вокнаў глядзіш на птушак пагардліва, і, здаецца, працягні руку і датыкнешся да зоркі. Вось толькі сёння іх веліч абарочваецца «фэйкам». Гледзячы ноччу на мірыяды святлівых вокнаў, варта толькі на хвіліну задумацца пра колькасць чалавечых жыццяў, спрэсаваных ў гіганцкіх шматкватэрных дамах, як становіцца жудасна. Людзі ў іх абсалютна пазбаўленыя натуральнай жыццёвай прасторы. Яны абмежаваныя чатырма сценамі, прычым добраахвотна. Бо кватэра ў новым гмаху - мяжа мараў для многіх. Падобнае месца, дзе такая ж шчыльнасць чалавечых асоб на квадратны метр - гэта могілкі.

«Цішыня паверхаў». Фотавыстава Аляксандра Саенка


Аўтар праекта «Цішыня паверхаў» выразна перадае гэтую «падобнасць». Ён знайшоў просты і зразумелы сімвал, які злучае два гэтых сусветы - штучная кветка. Падсвядома адчуваючы увесь жах прасторы, у якім яны знаходзяцца, жыхары шматпавярховак спрабуюць хоць неяк гэтую прастору палепшыць, упрыгожыць, акультурыць. Але высвятляецца, што ўсё, на што яны здольныя - гэта бездапаможныя і недарэчныя штучныя кветкі. Такія самыя, якія яны нясуць на могілкі. І матывацыя, хутчэй за ўсё, тая ж: яны даўжэй прастаяць, за імі ня трэба даглядаць. Усе гэтыя ўпрыгожвальніцтва пад'ездаў (і, падобная сітуацыя, двароў) звычайна выклікаюць смех і здзекі. Інтэрнэт перапоўнены фатаграфіямі немудрагелістых спробаў уладкаваць прастору вакол сябе. Чалавек з мінімальным густам глядзіць на іх пагардліва. Але аўтар паказвае нам, што гэтыя кветкі ў пад'ездах, на самай справе, значна больш дарэчныя там, чым людзі. На адзіным фатаздымку чалавека ў пад'ездзе – чалавек выглядае лішнім, скаваным, напружаным і прыгнечаным.

Кветкі - жывыя ці пластыкавыя, але нязменна асуджаныя на маўчанне і цемру невыразнай трывогі напаўцёмных пад'ездаў - можна часта ўбачыць на лесвічных пралётах старых шматпавярховак савецкіх часоў. Як і кветкі на могілках, пад'ездныя вазоны не маюць мэты ўпрыгожваць нічыйны прастор паміж паверхамі. Яны - сімвал невыразнага жаху перад невядомасцю, спосаб загадзя аддаць асцярожную даніну таго, што знаходзіцца за гранню жыццёвай лініі. Старыя дамы, як і людзі, сціраюцца ў часе, ўрастаюць у зямлю, фіксуюць пустэчу страты. Твары адыйшоўшых людзей раствараюцца ў памяці, на іх круглых партрэтах зараз толькі ледзь адрозныя рысы. Кожны з нас - элемент незваротнага ходу часу, дзе толькі пыльныя кветкі ў пад'ездзе - адзінае, што бессэнсоўна застаецца маўклівым сведкам нязменнасці.

На магільных плітах адлюстроўваецца неба, блікі святла, прастор - натуральная і камфортная асяроддзе пражывання жывой істоты. Калі ж паглядзець на могілках зверху - яно і зусім падобна на шчасны прыгарад, багаты катэджны пасёлак. Агароджаныя ўчасткі з зялёнай расліннасцю і арганічна ўпісанае ў ландшафт «жыллё». Жах у тым, што дастатковую колькасць прасторы многія жыхары горада могуць атрымаць толькі пасля смерці. І надрукаваўшы твары асоб з надмагільных плітаў на празрыстых стужках аўтар паспрабаваў перанесці іх назад у горад, на фоне руйнуючыхся будынкаў да высяленьня, каб перажыць на здымках другое жыццё.

Адкрыцце: 3 красавiка, 18.00
Выстава працуе да 18 красавiка 2017 года
Дзе: арт-галерэя «Крыга»  (Гродна, вул. Савецкая, 3)

абмеркаваць на форуме zнята



«Цішыня паверхаў». Фотавыстава Аляксандра Саенка
 


поиск по сайту


Баннер

Авторская рубрика

«Белорусский климат»
Встречи с легендами

Цикл интервью «Встречи с легендами»«Контуры, пятна, все это не очень ясно
и понятно…
Это же было время, когда философия метафизики впервые стала доступна...»

проекты zнята

Встречи с легендами

Цикл интервью с ведущими белорусскими фотомастерами.

Энциклопедия

События и персоны белорусской фотографии. Открытый проект.



Depositphotos



главная новости выставки «Цішыня паверхаў». Фотавыстава Аляксандра Саенка