Баннер

главная новости выставки Фотавыстава Рамуальдаса Вайткуса «Візуальныя лісты вёскі Плашкяй»

Фотавыстава Рамуальдаса Вайткуса «Візуальныя лісты вёскі Плашкяй»

Літаратурны музей Петруся Броўкі распачынае начны музейны рух #БудзьПетрусём з адкрыцця выставы літоўскага фатографа Рамуальдаса Вайткуса «Візуальныя лісты вёскі Плашкяй».

«Вёска змяняецца - частка іх проста знікае, паколькі многія жыхары эмігруюць, а вярнуўшыся з-за мяжы, яны ствараюць ўжо іншую вёску і іншае асяроддзе. Праз 10 - 15 гадоў такіх сюжэтаў ўжо не застанецца» - кажа Рамуальдас Вайткус.

Фотавыстава Рамуальдаса Вайткуса «Візуальныя лісты вёскі Плашкяй»


Выстава «Візуальныя лісты вёскі Плашкяй» - гэта цыкл сацыяльнай фатаграфіі, працягласцю амаль у 12 гадоў, пра жыццё жыхароў вёскі, пра іх побыт, традыцыі і навакольні свет, а таксама пра стасункі паміж сабой. Тут вы не знойдзеце пастановачнай фатаграфіі альбо прыгожа зрэжысаванага кадра - ўсё захавана ў цяперашнім часе, як яно ёсць на самой справе. Аўтара цікавіць гісторыя жыцця кожнага чалавека, таму да фатаграфій прыкладаюцца і кароткія апісанні. Гэта дазваляе шырэй зірнуць на сутнасць сітуацыі і яе значнасць.

Рамуальдас Вайткус актыўна ўдзельнічае ў жыцці літоўскай фатаграфіі з 1998 года. Ён кіруе Таурагским клубам фатографаў «Fotojūra», моладзевай фота-відэастудыі «Kadras», арганізоўвае персанальныя і групавыя выставы літоўскіх і замежных аўтараў. Фатографам створаны наступныя серыі: «Псіханеўралагічны пансіянат у Адакаве» (1999), «Будні Тыльзіта» (2000 - 2003), «Успаміны пра ЗША» (1995 - 2003), «Візуальныя лісты вёсцы Плашкяй» (2004-2007), «Маршчыністы час» (2004-2013 гады). Фотамастак падрыхтаваў 10 персанальных выстаў. Перыядычна ўдзельнічае ў калектыўных праектах у Літве і за яе межамі (Польшча, Германія, Расія, Беларусь, Латвія, ЗША).

Адкрыцце: 14 мая, 18:00
Працуе: да 14 чэрвеня 2016 года
Пляцоўка: Літаратурны музей Петруся Броўкі (Мiнск, Карла Маркса, 30)

абмеркавацьна форуме zнята



Фотавыстава Рамуальдаса Вайткуса «Візуальныя лісты вёскі Плашкяй»
 


поиск по сайту


Авторская рубрика

«Белорусский климат»
Встречи с легендами

Цикл интервью «Встречи с легендами»«Контуры, пятна, все это не очень ясно
и понятно…
Это же было время, когда философия метафизики впервые стала доступна...»

проекты zнята

Встречи с легендами

Цикл интервью с ведущими белорусскими фотомастерами.

Энциклопедия

События и персоны белорусской фотографии. Открытый проект.



Depositphotos



главная новости выставки Фотавыстава Рамуальдаса Вайткуса «Візуальныя лісты вёскі Плашкяй»