Баннер

главная новости выставки Сляпая зона. Выстава Максіма Сарычава

Сляпая зона. Выстава Максіма Сарычава

У сваім новым праекце Максім Сарычаў даследуе гвалт як інструмент улады дзеля кантралявання сацыяльнага асяродку. Гэта тэма заўжды прысутнічала ў творчасці аўтара, але тут гаворка ідзе не столькі пра канкрэтныя падзеі ці з’явы беларускай штодзённасці, як пра адчуванне небяспекі ў аўтарытарным грамадстве і механізмы сілавой рэгуляцыі.

Сляпая зона. Выстава Максіма Сарычава


Палітычны чыннік грае даволі значную ролю ў сучасным мастацтве Беларусі. Правы чалавека, законнасць і дэмакратыя – гэтыя каштоўнасці застаюцца праблемнымі, маюць неадназначны статус. Прафесійная пазіцыя, якую займае Сарычаў, ляжыць на мяжы крытычнага мастацтва і журналістыкі, што тлумачыць засяроджанасць аўтара на грамадска-палітычнай тэматыцы. Падавалася б, пратэставы дыскурс накладае пэўныя абмежаванні, аднак у сваім даследаванні тэмы Сарычаў выходзіць за межы выключна беларускай сітуацыі, ахоплівае шырэйшае поле, закранае ўзровень побытавай псіхалогіі.

Сляпая зона. Выстава Максіма Сарычава


«Сляпая зона» яднае фатаграфію, графіку, знойдзеныя аб’екты, гістарычны матэрыял. Выкарыстанне ў праекце дакументальнай фатаграфіі і архіву разам з пастановачнымі здымкамі дазваляе ўдасканаліць наратыў, у якім спалучаюцца прыватныя гісторыі і яскравыя спасылкі на мясцовы палітычны кантэкст. Разам з тым выказванне не зводзіцца да выключнай радыкальнай пазіцыі, аўтар хутчэй імкнецца аб’яднаць добра знаёмыя вобразы і падаць агульную карціну, паралельна рэфлексуючы над сваім стаўленнем да яе.

На сённяшні дзень Максім Сарычаў – напэўна, адзін з найбольш вядомых візуальных мастакоў Беларусі, які працуе з тэмай улады і грамадства. Сярод ягоных прафесійных дасягненняў – шматлікія ўзнагароды ў нацыянальных конкурсах і ўдзел у міжнародных фестывалях, такіх як Warsaw Photo Days 2013 (Польшча), Vilnius Photo Circle 2013, 2014, 2016 (Літва), Tbilisi Photo Festival 2016 (Грузія). Сарычаў – пераможца важных фотападзеяў Беларусі: конкурсаў PRAFOTA 2015 і Belarus Press Photo 2015. Удзельнік калектыву мастакоў LĒD.

Выстава адкрыецца 16 лютага а 19:00 і працягнецца да 6 сакавіка.
Кошт уваходу – 4 руб. Школьнікам, студэнтам і пенсіянерам – 2 руб (па прад'яўленні пасведчання).
На адкрыццё ўваход вольны.



Сляпая зона. Выстава Максіма Сарычава
 


поиск по сайту


Баннер

Авторская рубрика

«Белорусский климат»
Встречи с легендами

Цикл интервью «Встречи с легендами»«Контуры, пятна, все это не очень ясно
и понятно…
Это же было время, когда философия метафизики впервые стала доступна...»

проекты zнята

Встречи с легендами

Цикл интервью с ведущими белорусскими фотомастерами.

Энциклопедия

События и персоны белорусской фотографии. Открытый проект.



Depositphotos



главная новости выставки Сляпая зона. Выстава Максіма Сарычава