главная новости выставки Выстава аналагавай фатаграфii «Мой родны кут»

Выстава аналагавай фатаграфii «Мой родны кут»

Сяргей Качаргін – легендарная асоба ў беларускай фатаграфіі і рознабаковы таленавіты чалавек: ён пісаў карціны пэндзлем і алоўкам, быў рэзчыкам па косці , сваімі рукамі ён вырабляў маноклі, адзiн з аўтараў кнігі «1200 фотаапаратаў з СССР». Здымкі Сяргея Мiкалаевiча захоўваюцца ў фондах Музея фатаграфіі Ньепса ў Францыі і ў прыватных калекцыях.

Спадар Сяргей быў цудоўным настаўнікам. З блізкімi па духу вучнямi ён стварыў клуб «Спадчына». На жаль, не ўсіх сваіх вучняў ён змог навучыць працэсу працы з плёнкай: не хапіла часу і сіл.

Ужо год, як сярод нас няма Сяргея Мiкалаевiча. Справу легендарнага фатографа падхапіў Уладзімір Суцягін – знакаміты плёначны фатограф, калега Сяргея Мікалаевіча. Мы вырашылі ажыццявіць даўнюю мару сваяго настаўнiка і зрабіць выставу плёначнай чорна-белай фатаграфіі. Гэту выставу мы плануем зрабіць традыцыйнай, і прысвяцiць яе памяці таленавітага і цудоўнага чалавека – Сяргея Мiкалаевiча Качаргіна. Удзел у выставе змогуць браць не толькі яго вучні, але і фатографы, якія займаюцца плёначнай ч/б фатаграфіяй.

Выстава аналагавай фатаграфii «Мой родны кут»


Аўтары: Сяргей Качаргiн, Уладзiмiр Суцягiн, Уладзiмiр Пехцераў, Мiкалай Пяршай, Дзмiтрый Лагун, Яўген Гараўскi,
Дар'я Данiльчанка, Наталля Пуцята, Алена Казлоўская, Iрына Дайнакова.
Куратары: Уладзiмiр Суцягiн, Iрына Дайнакова

Адкрыццё: 6 кастрычнiка, 18.00
Працуе: да 20 кастрычнiка 2016
Адрас
: арт-прастора «Майстэрня» (Мiнск, Прытыцкага, 10, ст.м. «Пушкiнская»)
Графiк: 11.00-19.00 - панядзелак-пятнiца, 15.00-19.00 - субота, нядзеля
Уваход вольны

абмеркаваць на форуме zнята


Выстава аналагавай фатаграфii «Мой родны кут»
 


поиск по сайту


Баннер

Авторская рубрика

«Белорусский климат»
Встречи с легендами

Цикл интервью «Встречи с легендами»«Контуры, пятна, все это не очень ясно
и понятно…
Это же было время, когда философия метафизики впервые стала доступна...»

проекты zнята

Встречи с легендами

Цикл интервью с ведущими белорусскими фотомастерами.

Энциклопедия

События и персоны белорусской фотографии. Открытый проект.




главная новости выставки Выстава аналагавай фатаграфii «Мой родны кут»