Баннер

главная новости в Беларуси Фестываль ДАХ-XI запрашае фатографаў

Фестываль ДАХ-XI запрашае фатографаў


Поделиться

З 13 ліпеня па 15 жніўня 2010 года у Мiнску мае адбыцца фестываль эксперыментальнага мастацтва Дах-11. Як i у мiнулым годзе, ён пройдзе у РМГ «Палац Мастацтва».

Як i раней, мы цiкавiмся, перш за ўсе, эксперэментальнымi, незнаемымi, альтэрнатыўнымi, нават экстрымальнымi працамi. Вельмi важна, каб працы ранней не эспанавалiся на Беларусi, цi были зроблены ў 2010-2010гг, або не ўдзельничалi ў мiнулым Даху.

Мы запрашаем беларускiх фатографаў прыняць удзел у фотаграфiчнай частцы экспазыцii. Як адзначыла Таццяна Федарэнка, заведуючая складам фота-прадукцii, у гэтым годзе плануецца звярнуцца да двух перыядаў гiсторыi беларускай фотаграфиii. Першы - яе з’яуленне i пачатак развiцця. Другi - развiцце ў перыяд 60-80 ХХ веку, менавiта аб гэтым перыядзе ў апошнi час было шмат размоў i ўспамiнаў.

Калi ў вас з’явiлiся думкi i жаданне прадэманстраваць свае працы ў межах фэсту, дасылайце:

-эскiзы прац,
-назоў-год-тэхнiку,
-кароткае апiсанне серыi (або розных прац) – канцепцыю – идэю (на выбар),
- кароткую біяграфію

Адрас: Данный адрес e-mail защищен от спам-ботов, Вам необходимо включить Javascript для его просмотра. з тэмай «ДАХ-ФОТА».

Кантактны тэлефон:
+375 29 333 62 85 (vel);
+375 33 666 23 48 (mts)

***

Міжнародны фэстываль нененеэксперыментальнага мастацтва «ДАХ» упершыню прайшоў у 2001 г. у берлінскім кунстхаўсе «ТАХЕЛЕС». З таго часу амаль кожны год гэты фэст ладзіцца то ў Мінску, то ў Берліне, і збірае пад свой дах тых, хто не цураецца эксперыментаваць у розных накірунках Мастацтва.

ДАХ-XI запрашае

У мінулым, 2009 г., «ДАХ» узняўся на новы ўзровень развіцця, калі згуртаваў вакол сябе творчых асоб з 11 краін свету.

У гэтым годзе мы планум правесці «ДАХ-11» пад кодавым назовам «MAGEIA CEREBRUM».

«Людзі павінны быць удзячнымі прыродзе за тое, што яна зрабіла іх усіх рознымі. Рознымі не толькі вонкава, але по здольнасцях к успрыманню гука, свету, колеру, густу і г.д. Гэта розніца ўспрымання адных і тых жа рэчаў з’яўляецца асноўнай, якая абапіраецца на адукацыю, выхаванне, нагледжаннасць, наслуханнасць... Без разумення ўсіх гэтых умоў нельга ўцямніць такога супярэчвання ў адзнаках адной і той жа з’явы рознымі асобамі, групоўкамі ці грамадамі... Асабліва ўсё гэта тычыцца адзнакі твораў мастацтва, што і малюе агульную карціну ЎСПЫМАННЯ. З якога боку пажадаеце падыйсці да адзнакі, такую і атрымаеце, бо ў крузе 360° не лічачы секунд! Таму і выбар аднадумцаў вельмі шырокі...».

Традыцыйна ДАХ збярэ шмат мастакоў, якія эксперыментуюць са словам, гукам, жэстам, фарбай, ценем i святлом ...

Спадзяемся, што добрая традыцыя не перарвецца і ў далейшым.

ахвяры Мастацтва - Мітрыч і Дзю
тел.+375 29 7557-250
email: Данный адрес e-mail защищен от спам-ботов, Вам необходимо включить Javascript для его просмотра.

З прэс-релiзу
Крынiца: znyata.com

Абмеркаваць на форуме


Фестываль ДАХ-XI запрашае фатографаў
 


поиск по сайту


Баннер

In Photo

Мэри Эллен Марк (Mary Ellen Mark)

Мэри Эллен Марк
Начала снимать в девять лет,
а профессионально погрузилась в фотографию в 1960-х. Однажды
и навсегда выбрала одну тему - люди... На ее фотографиях - посетители барделей, знаменитые актеры, спортсмены, циркачи, наркоманы, демонстранты...

Эрик Ким (Eric Kim)

Эрик Ким
Он называет себя международным стрит-фотографом. Он живет
в Лос-Анжелесе, снимает незнакомцев на улицах
с очень близкого расстояния.



главная новости в Беларуси Фестываль ДАХ-XI запрашае фатографаў