главная новости выставки «СВАЁ ЦЕЛА» – выстава Віялеты Бубелітэ

«СВАЁ ЦЕЛА» – выстава Віялеты Бубелітэ


Запрашаем 25 кастрычніка 2018 г. а 18 гадзіне на адкрыццё рэтраспектыўнай выставы вядомай літоўскай фотамастачкі Віялеты Бубелітэ «Сваё цела».

«СВАЁ ЦЕЛА» – выстава Віялеты Бубелітэ

Віялета Бубелітэ
найбольш вядомая ў Літве як жанчына-фатограф, якая першая накіравала аб'ектыў на аголеную сябе. Калі фатографы-мужчыны выкарыстоўвалі аўтапартрэты ў сваёй творчасці фрагментарна, то Віялеты Бубелітэ, пачаўшы з першых нясмелых эксперыментаў, вельмі хутка звярнулася да аўтапартрэта як выразна акрэсленага спосабу самавыяўлення ў асабістай творчасці. Гэта – рэдкі выпадак у літоўскай фатаграфіі, калі аўтар засноўвае свае творчыя пошукі на дыялогу з самім сабой, на аналізе ўласных цялесных і душэўных змяненняў на працягу часу.

З рознымі варыяцыямі, фотамастачка працягвае гэты дыялог ужо больш за дваццаць гадоў, разам з тым фіксуючы змяненні свайго старэючага цела. Цела для яе – адна з галоўных прылад мастацкага выяўлення. Разам з тым, яно і сродак пратэсту супраць ханжаскага стаўлення да цялеснасці і аголенасці, таму творы мастачкі вельмі актуальныя і зараз.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены больш за 100 арыгінальных фотаздымкаў Віялеты Бубелітэ.


Выстава даступная да 24 лістапада 2018 года
Месца: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (Мінск, Някрасава, 3)
Час працы: 11.00 – 19.00, серада 13.00 – 21.00 (выхадныя: нядзеля, панядзелак)
Работа выставы плануецца ў тэрмін з 26 кастрычніка па 24 лістапада 2018 г.



«СВАЁ ЦЕЛА» – выстава Віялеты Бубелітэ
 


поиск по сайту

Баннер

Баннер

Авторская рубрика

«Белорусский климат»
Встречи с легендами

Цикл интервью «Встречи с легендами»«Контуры, пятна, все это не очень ясно
и понятно…
Это же было время, когда философия метафизики впервые стала доступна...»

проекты zнята

Встречи с легендами

Цикл интервью с ведущими белорусскими фотомастерами.

Энциклопедия

События и персоны белорусской фотографии. Открытый проект.




главная новости выставки «СВАЁ ЦЕЛА» – выстава Віялеты Бубелітэ