главная новости выставки «Беларускі амбратып vol 2» – фотавыстава

«Беларускі амбратып vol 2» – фотавыстава


Кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа» прадстаўляе фотавыстаўку «Беларускі амбратып vol.2». На выставе будуць прадстаўлены шэсць аўтараў, якія працуюць у Беларусі ў фатаграфічнай тэхніцы мокрага каладыённага працэсу.

Адкрыццё адбудзецца 9 лістапада а 19-й гадзіне.

Беларускі амбратып vol.2

На выставе будуць прадстаўленыя партрэты і нацюрморты, выкананыя ў старадаўняй тэхніцы мокрага калодыя — амбратыпіі, якой ужо больш за 160 гадоў.

Амбратып — варыянт каладыённага працэсу, у выніку якога на шкле атрымліваецца негатыў. Калі прыкласці да яго чорны фон, здымак выглядае як пазітыўная выява. Фатаграфія атрымліваецца «недасканалай»: з пацёртасцямі, драпінамі на месцы мацавання шкла, падцёкамі хімікатаў. Але гэта робіць кожны партрэт унікальным. Сутнасць тэхнікі заключаецца ў атрыманні негатыўных выяў на шкляных пласцінах з калоднай эмульсіяй. На тое, каб наліць эмульсію, замацаваць, зрабіць здымак і праявіць яго ў фатографа ёсць 10-15 хвілін, інакш калодый высахне. Лічыцца, што дзякуючы працяглай экспазіцыі позы і выразы мадэляў набывалі высакародныя рысы.

Усе прадстаўленыя на выставе працы дэманструюцца ў арыгіналах упершыню.

Дзмітры Аз
(адзін з аўтараў і куратар выставы): «У гэтым годзе споўнілася 5 гадоў з таго моманту, як я вырабіў свой першы амбратып. І калі 5 гадоў таму я быў адзіны, хто займаўся гэтым відам фатаграфіі ў Беларусі, то на дадзены момант нас ужо 6 чалавек! Гэта мяне вельмі радуе. Значыць, гэтая тэхніка атрымання фатаграфічнай выявы захаваецца ў нашай краіне. Аўтары, якіх я знайшоў, жывуць у розных рэгіёнах, таму гэтую тэхніку цяпер можна ўбачыць не толькі ў сталіцы. Некаторыя аўтары толькі засвойваюць амбратыпію, іншыя ўжо больш вопытныя, але нас аб’ядноўвае адно — любоў да алхімічных вопытаў атрымання выявы. Без любові да гэтага працэсу займацца ім немагчыма!
Збіраючы аўтараў для ўдзелу ў выставе я кіраваўся толькі адным прынцыпам: самастойнае атрыманне выявы ў тэхніцы мокрага каладыённага працэсу. Паверце — гэта няпроста. Увесь наступны год выстава будзе перамяшчацца па Беларусі, па рэгіёнах, дзе жывуць аўтары і не толькі. Разам з выставай плануецца правядзенне майстар-класаў, на якіх усе ахвотныя змогуць паглядзець, як нараджалася фатаграфія. Прыходзьце, будзе цікава!»

Удзельнікі выставы:

  • Дзмітрый Аз (Мінск);
  • Аляксей Карасёў (Віцебск);
  • Сяргей Атрошчанка (Лепель);
  • Вячаслаў Бахметаў (Гомель);
  • Пан Барада (Аляксей Чарнякевіч, Лунінец);
  • Яўген Міхальчык (Слонім).


Уваход вольны!

Чакаем вас па адрасе: пр-т. Дзяржынскага, 9, «Кніжная Шафа» (уваход са двара ля 5-га пад’езда).
Выстава пройдзе з 9 лістапада па 8 снежня 2018 г.
Час працы выставы: пн.–пт.: 12.00 – 18.00, cуб.: 12.00 – 18.00, нядз. – выхадны.


«Беларускі амбратып vol 2» – фотавыстава
 


поиск по сайту

Баннер

Баннер

Авторская рубрика

«Белорусский климат»
Встречи с легендами

Цикл интервью «Встречи с легендами»«Контуры, пятна, все это не очень ясно
и понятно…
Это же было время, когда философия метафизики впервые стала доступна...»

проекты zнята

Встречи с легендами

Цикл интервью с ведущими белорусскими фотомастерами.

Энциклопедия

События и персоны белорусской фотографии. Открытый проект.




главная новости выставки «Беларускі амбратып vol 2» – фотавыстава