главная новости выставки Фотавыстава #ДОМ207595

Фотавыстава #ДОМ207595


10 студзеня 2019 года ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адкрыецца выстава Беларускага саюза фатографаў  #ДОМ207595.

Фотавыстава #ДОМ207595

207 595 км2 - плошча Беларусі. За гэтымі лічбамі - шум вялікіх гарадоў і цішыня маленькіх вёсак, людзі, што там жывуць, іх побыт, дарогі, якімі яны ходзяць. Агульным словам, гэта жыццё, якое і стала галоўнай тэмай выставы #дом207595.  Яе мэтай было паказаць, як развіваецца сёння сучасная нацыянальная фатаграфія. Куратар выставы, фатограф  Марына Бацюкова, адзначыла, што культурнае жыццё краіны не сканцэнтравана толькі ў Мінску. У іншых гарадах Беларусі працуе шмат таленавітых, удумлівых, цікавых аўтараў, працы якіх трэба паказваць шырокай аўдыторыі.

Удзел у выставе прымаюць 22 аўтараў з Гродна, Гомеля, Мазыра, Магілёва, Асіповічаў, Салігорску. У невялікіх серыях ці асобных працах яны засяроджваюць увагу гледачоў на цікавых момантах жыцця, на тварах і постацях людзей, іх занятках, перадаюць атмасферу сваёй мясцовасці.

Удзельнікі:

  • Бахметаў Вячаслаў
  • Блохава Любоў
  • Гозман Міхаіл
  • Грыцкевіч Юрый
  • Дондзік Георгій
  • Ерашевіч Алена
  • Зазуля Аляксандр
  • Карчэўскі Генадзь
  • Курыла Сяргей
  • Ліцін Аляксандр
  • Марозаў Сяргей
  • Пратасеня Мікалай
  • Савосіна Ірына
  • Саенка Аляксандр
  • Сідлераў Аляксандр
  • Талкачоў Анатоль
  • Хацяінцаў Мікалай
  • Цітоў Мікалай
  • Цішкоўскі Павел
  • Шчудло Мірон
  • Шэгельман Зіновій
  • Янавіцкі Карл

Выстава #дом207595 мае тэматычныя напрамкі: «Прастора», «Людзі» і «Канцэпт», якія экспазіцыйна не выдзяляюцца ў асобныя часткі. Тое самае тычыцца і розных тэхнік выканання. Побач змяшчаецца аналагавая, лічбавая фатаграфія, працы, выкананыя ў тэхніке ручнога ці гуміалейнага друку.

Самая вялікая па колькасці прапанаваных работ экспазіцыя з Магілёва, яна размесціцца ў асобнай зале. Падчас адкрыцця выставы гледачы будуць мець магчымасць пазнаёміцца з вельмі цікавай і грунтоўнай кнігай «Магілёўскі фотаальбом. 1864-2000». Гэта фундаментальнае выданне, у якім разам з гістарычным экскурсам у мінулае фатаграфіі  ўтрымліваецца партфоліа магілёўскіх аўтараў, пачынаючы з 1864 года. Укладальнікі кнігі - фатографы Аляксандр Ліцін і Ірына Савосіна.

Адкрыццё 10 студзеня ў 17:00
Месца: мастацкая галерэя «Універсітэт культуры»
Адрас: Кастрычніцкая плошча, 1
Выстава працуе да 21 студзеня


Фотавыстава #ДОМ207595
 

Баннер

поиск по сайту

Баннер

Баннер

Авторская рубрика

«Белорусский климат»
Встречи с легендами

Цикл интервью «Встречи с легендами»«Контуры, пятна, все это не очень ясно
и понятно…
Это же было время, когда философия метафизики впервые стала доступна...»

проекты zнята

Встречи с легендами

Цикл интервью с ведущими белорусскими фотомастерами.

Энциклопедия

События и персоны белорусской фотографии. Открытый проект.




главная новости выставки Фотавыстава #ДОМ207595