главная новости выставки «Рызомы». Фотапраект Марыны Бацюковай

«Рызомы». Фотапраект Марыны Бацюковай


Пятага ліпеня ў Палацы мастацтва адкрыецца вялікі аўтарскі праект вядомага беларускага фатографа Марыны Бацюковай, прысвечаны пытанню фарміравання нацыянальнай ідэнтычнасці.

«Рызомы». Фотапраект Марыны Бацюковай

Аўтар звяртаецца да людзей, якія фарміруюць сёння культурную прастору Беларусі і ўсіх, хто ставіцца да тэмы неабыякава. У залах «Палаца мастацтва» і галерэі «Арт-Беларусь» разгорнецца выстава, якая складаецца з серый «Рызомы. Мы», «Рызомы. Горад», «7Я» і «Петрыкор», аўдыёвізуальнай і інтэрактыўнай часткі. Гледачам прапануюць стаць сааўтарамі праекта і сказаць сваё важнае слова. Для гэтага ў зале падрыхтаваны спецыяльны набор літар.

Марына Бацюкова, фатограф: «Часам можна самому сабе сказаць адно важнае слова, каб стала зразумела – хто ты, адкуль, які вырай у тваей душы і што трэба, каб жыць у гармоніі з самім сабой, людзьмі і ўсім светам... Я пачала разважаць, якое слова скажуць мае дачка і сын. Пасля – што б сказалі людзі, якія для мяне ўвасабляюць Беларусь, родны Мінск.

Тэма самаідэнтыфікацыі вельмі важная для мяне таму, што ў маёй сям'і дзеці па-рознаму ставяцца да ідэнтычнасці. Зараз нарадзіліся і растуць унукі. Чым стане для іх прыналежнасць да пэўнай зямлі і культуры. Пазей узнікла жаданне даведацца, як іншыя ставяцца да гэтага пытання. У 2014-ым я зрабіла першыя фатаграфіі да праекта. Сёння я выношу яго на агульнае абмеркаванне. Галоўнае для мяне - пашукаць адказы на важныя пытанні».

«Рызомы». Фотапраект Марыны Бацюковай

Фатограф: Марына Бацюкова

Вольга Шпарага, філосаф, кандыдат філасофскіх навук: «Каранёвая сістэма – «рызомы», якую выкарыстала ў сваім праекце Марына Бацюкова, можа быць метафарай сеткі згуртаванняў – «супольнасцей». Калі мы кажам не пра каранёвую сістэму дрэва свету, а пра рызаматычную – множную і разгалінаваную, якая не мае аднаго пачатку, – структуру цыбулін і клубняў. Падобным чынам беларускую культуру апісваў Валянцін Акудовіч, абазначаючы яе як нелінейную. Паколькі розныя яе персанажы – Еўфрасіння Полацкая і Сымон Будны, Пётр Машэраў і Святлана Алексіевіч, і іншыя – не аб'ядноўваюцца ў адну, нацыянальную Беларусь. Гэта структура падобна таксама да багны, калі вызваліць яе ад канатацый чорнай дзіркі і ў якасці вызначальных рысаў вылучыць адсутнасць цэнтра і дынамічнае суіснаванне сушы і вады».

«Рызомы». Фотапраект Марыны Бацюковай

Адкрыццё выставы: 5 ліпеня, 17:00
Выстава працуе да 29 ліпеня 2018 года
Месца: Палац мастацтва і галерэя «Арт-Беларусь» (Мінск, вул.Казлова, 3)
Тэлефон для даведак:+375 17 288-15-49


«Рызомы». Фотапраект Марыны Бацюковай
 


поиск по сайту

Баннер

Баннер

Авторская рубрика

«Белорусский климат»
Встречи с легендами

Цикл интервью «Встречи с легендами»«Контуры, пятна, все это не очень ясно
и понятно…
Это же было время, когда философия метафизики впервые стала доступна...»

проекты zнята

Встречи с легендами

Цикл интервью с ведущими белорусскими фотомастерами.

Энциклопедия

События и персоны белорусской фотографии. Открытый проект.




главная новости выставки «Рызомы». Фотапраект Марыны Бацюковай