Адкрыццё: 9 снежня 2010 года (18.30)
Месца: НФК «Мiнск» (г. Мiнск, ул. Казлова, д. 2)
Даступна: з 9 снежня па 16 снежня 2010 года«Я вырашыў, што не ўсё здолеў паказаць ў сваёй першай выставе пра вёску Мамаі. Напэўна гэта і не магчыма. На працягу ўжо некалькі год я лічу гэтыя мясціны сваімі, таму, што мне тут вельмі добра, мне тут ціха и спакойна. Я імкнуся збегчы сюды ад шуму, суматохі і затораў майго вялікага і няспыннага горада. Хутчэй акунуцца ў цішыню, якую зрэдку парушае дзіцячы смех, спевы птушак, брэх сабак, ды крык пеўняў... Магчыма шмат чаго напісаць аб гэтым невялікім кавалачке беларускай зямлі, але я не пісьменнік, таму я спадзяюся, што аб гэтым непаўторным і дарагім майму сэрцу месцы, я здолею расказаць сваімі фотаздымкамі». Аляксей Брагін Крынiца: znyata.com
абмеркаваць на форуме zнята