Адкрыццё: 18 студзеня, 17.00
Даступна: да 28 лютага 2011 года
Месца: галерэя «Лабiрынт», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, г.Мiнск, прасп. Незалежнасці, 116Плошча лясоў на нашай планеце няспынна змяншаецца, што вядзе да негатыўных працэсаў, якія маюць глабальнае значэнне. Для Беларусі лес - гэта адно з самых значных прыродных багаццяў рэспублікі, якое займае 40% яе тэрыторыі. Да Міжнароднага года лясоў арганізаваны шэраг мерапрымстваў па Беларусі. Нацыянальная Бібліятэка Беларусі сумесна з Міжнароднай гільдыяй жывапісцаў далучаецца да міжнароднай акцыі арганізацыяй Фестываля пейзажу.Свае трапяткія адносіны да лесу, да жывой прыроды выказваюць мастакі ўжо не адно стагоддзе. І сёння гэтая цікавасць не знікла, а нават наадварот, набыла сучасныя формы і змест. З паяўленнем лічбавага фота, камп’ютэрнай графікі гэтыя магчымасці значна пашырыліся, набылі новае гучанне.На выстаўцы будуць прадстаўлены жывапіс, фота, графіка. Гледачы змогуць пазнаёміцца з творамі Аляксандра Грышкевіча, Алеся Сушы, Ягора Батальёнка, Георгія Паплаўскага, Віктара Суглоба, Валерыя Вядрэнкі, Вадзіма Качана, і многіх іншых.Крынiца: znyata.comабмеркаваць на форуме zнята