Даступна: с 16 по 31 студзеня 2011 года
Месца: касцел св. Сымона і св. Алены16 студзеня 2011 г. у мінскай святыні св. Сымона і св. Алены адбылося адкрыццё выстаўкі, прысвечанай Яну Паўлу ІІ. Каля 350 фотаздымкаў раскрываюць сутнасць акцыі «Ян Павел ІІ - пілігрым супакою і паяднання». Аўтарамі фотаздымкаў з’яўляюцца Артура Мары і Ян Грушынскі. У кастрычніку 2010 г. фотавыстаўка знаходзілася ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Экспазіцыя ўключае фотаздымкі з папам Янам Паўлам ІІ падчас пастырскіх падарожжаў. Ян Грушынскі, з’яўляючыся асабістым фотарэпарцёрам папы Яна Паўла ІІ, вандраваў за Святым Айцом ад пачатку яго Пантыфікату да апошняй хвіліны зямнога жыцця Вялікага Папы. Пабываў ў многіх краінах і на ўсіх кантынентах. Уцэлым спадар Ян пабываў у 70 пілігрымках разам са Святым Айцом.Варта падкрэсліць, што адкрыццё фотавыстаўкі адбылося праз некалькі дзён пасля абвяшчэння Кангрэгацыяй па справах Кананізацыі дня беатыфікацыі Яна Паўла ІІ - 1 мая 2011 г.Працягнецца выстаўка да канца студзеня.Кнынiца: Catholic.byабмеркаваць на форуме zнята