Адкрыцце: 7 красавіка 2011 года ў 18.00
Доступна: да 6 мая 2011 года
Место: Галерэя TUT.BY, (г. Минск, В. Харужай, 1 а, 6 паверх)Сяргей Брушко вядомы як фатограф-дакументаліст. Многія знаўцы фотамастацтва ставяць яго ў адзін шэраг з вялікім майстрам рэпартажнага жанру Анры Карцье-Брэсонам. Але яго далікатныя і сапраўды лірычныя фотаработы вядомыя толькі адзінкам (большую частку работ, прадстаўленых у экспазіцыі, ніхто ня бачыў). Рэдкi майстра ўмее пераключацца з цвёрдага драматычнага рэалізму да арт-фатаграфіі, пры гэтым рабіць абодва кірункі аднолькава прафесійна. Сяргей Брушко рабіў гэта выдатна.Выстава «Аскепки з дзённіка» не закранае вострую сацыяльную і палітычную праблематыку, у якой быў моцны Сяргей Брушко. Гэта іншы бок майстра – яго погляд на штодзённасць беларускага жыцця 80-х гадоў; на будзённасці, каштоўнасць і прыгажосць якіх часцяком застаюцца нікім не заўважанымі. Гэтая выстава – антаганізм тых гадоў, калі лірыка аўтара гэтых работ супрацьпастаўлялася жорсткай рэальнасці таго часу, і тым работам, дзякуючы якім, Сяргей Брушко стаў пасля вядомы. Гэта нават не выстава, а амаль інтымны дзённік чалавека, у якім простымі словамі распавядаецца пра любоў да роднай хаты, прыгажосць жанчын, прыроду, дзяцінства і пра многае іншае, што прыўносіла яркія фарбы ў жыццё і працы аўтара. У гэтай выставе шмат пахаў ... пах сырога сена жнівеньскім імглістым ранкам, пах сытнай восені ў саспелым гарбузе, пах бесклапотнага дзіцячага лета ў вёсцы ў бабулі ...Рэжым працы галерэi: панядзелак - пятніца, 9.00 - 18.00
Кантакты: +375 29 384 63 55, gal@tutby.comНа открытии:
Дмитрий Брушко
Дмитрий Брушко
Александр Кладов
Дмитрий Брушко и Александр Кушнер
Алексей Матюшков
Валерий Ведренко, Сергей Кожемякин
Вадим Жук, Александр Кладов и Дмитрий Брушко
Фото: Оля ШукайлоИсточник: znyata.comобсудить на форуме zнятаСергей Брушко: «Остается одно - искренность» >>>Правда Сергея Брушко >>>