Адкрыцце: 13 кастрычнiка 2011 года, 18.00
Даступна да: 2 лiстапада 2011 года
Месца: галерэя НФК «МiНСК» (г. Мiнск, вул. Казлова, 2, уваход са двара)
Народны фотаклуб «Мінск» прадстаўляе фотавыставу амерыканскага фотамастака Джона Кунстадтэра, прысвечаную Беларусі і яе жыхарам.«Мастацтва не даруе хлусам, і фатаграфія ў гэтым сэнсе, магчыма, самы безапеляцыйны жанр. Народны фотаклуб «Мінск» ужо паўстагоддзя бясстрашна трымае здаровы сэнс у аб'ектыве, штодзённа і рупліва служыць людзям. Выставіць свае працы тут - гэта для мяне і выклік, і падарунак. Я ўдзячны дырэктару Яўгену Казюлі за прапанову арганізаваць гэтую выставу. Дзякую таксама сябрам-фотамастакам, у прыватнасьці, Дзянісу Раманюку, Аляксею Брагіну, Алене Шаліма і Юрыю Васільеву, за парады і натхненьне.Магу толькі спадзявацца, што здымкі будуць весьці з наведвальнікамі шчырую размову, таму што ні пісаць, ні гаварыць пра фатаграфію зусім ня ўмею. Але ўсё ж наважуся зьмясьціць тут сяброўскія водгукі людзей, якія захапляюць і падтрымліваюць мяне на працягу апошніх дзесяці гадоў і чыё прызнаньне для мяне бясцэннае».
Джон Кунстадтэр«Фатаграфіі Джона? Я бачыў іх шмат. Але не бяруся выбраць з іх лепшыя ці горшыя. Яны для мяне ёсьць усе адразу і кожны паасобку, такія ж звычайныя, як хвіліны, што складаюцца ў дзень, месяц, жыцьцё. Яны існуюць на мяжы ўспамінаў і памяці, з якой вынікае будучыня. Яны такія ж простыя і звыклыя, як вочы, якімі на іх глядзіш. Яны ёсць, яны розныя, і я бяз іх, як тыдзень без панядзелка».
Алесь Камоцкі«Бачыць цуды ў самых простых з'явах, у штодзённасьці - гэта для спадара Джона і творчая задача, і творчы выклік, і творчы метад, і творчы вынік. У кожным здымку трошкі цяпла і сьвету. Можа, для таго і патрэбная людзям фатаграфія?»
Надзя Лысюк і Павел Петрушэня«Аб' ектыў спадара Джона дасьледуе наша жыцьцё менавіта з той дыстанцыі, якая дазваляе ўбачыць схаванае ад «фотавачэй» калегаў-эўрапейцаў».
Уладзімер Арлоў






Куратар выставы: Алена ШалімаСайт Джона Кунстадтэра >>>Крынiца: znyata.comабмеркаваць на форуме zнята