Адкрыцце: 18 кастрычнiка 2011 года, 19.00
Даступна да: 18 лiстапада 2011 года
Месца: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (г. Мiнск, пр-т Незалежнасці 37а)«Чалавек, адпрацаваўшы свой працоўны час, мае права ў пэўных месцах, дома, як у сапраўднай дэмакратычнай дзяржаве, выказваць свой пункт гледжання, і ніхто не мае права гэтаму перашкаджаць».
А.Р. ЛукашэнкаТак гістарычна склалася, што для нас, беларусаў, ледзь не адзінае «пэўнае» месца, дзе можна вольна выказваць свае думкі, - не галоўная плошча гораду, не універсітэцкая аўдыторыя, не студыя тэлеканала, а кухня. Воляю лесу самыя шчырыя размовы ў нас адбываюцца менавіта там.Седзячы за кухонным сталом на зэдліку, чалавек марыць услых ды не баіцца называць рэчы сваімі іменамі. ен марыць знайсці працу, прызнацца ў каханні, змяніць прэзідэнта, паехаць да акіяну.І калі кухня, такім чынам, - беларуская плошча свабоды, то статуя гэтай свабоды - табурэт. А каб быць свабодным не толькі на кухні, трэба ўзяць табурэтку з сабой і пайсці. Куды? Туды, дакуль можна ісці. На край свету.«З табурэтам да акіяну» - так называецца творчая экспедыцыя, якая цягнулася роўна год. За гэты час удзельнікі экспедыцыі з Беларусі, Расіі ды Украіны праехалі аўтаспынам і прайшлі пешшу каля 30 тысячаў кіламетраў, наведалі 14 краінаў (ЗША, Мексіка, Гватэмала, Гандурас, Нікарагуа, Коста-Рыка, Панама, Калумбія, Эквадор, Перу, Балівія, Бразілія, Аргентына, Чылі), пазнаемілі іх жыхароў са сваей нацыянальнай культурай. І пакінулі табурэтку на краі зямлі - ля самага паўдневага горада свету - Ушуая (Вогненная Зямля, Аргентына), пашырыўшы такім чынам межы сваей свабоды на адлегласць двух кантынентаў.Выстава «З табурэтам праз кантыненты» - падборка самых яскравых момантаў падарожжа, застыглыя фрагменты экспедыцыі, якія з дапамогаю невялікага тэкставага апісання перанясуць вас за акіян. Яны пазнаемяць вас з людзьмі, якіх падарожнікі сустрэлі на сваім шляху; з гарадамі і вескамі, праз якія ляжаў іх шлях; са свабодаю, якую яны набылі за гэты год. Крынiца: znyata.comабмеркаваць на форуме zнята