Адкрыцце: 29 лiстапада 2011 года, 17.00
Даступна: да 8 студзеня 2012 года
Месца: Нацыянальны гiстарычны музей РБ (г. Мiнск, вул. Карла Маркса, 12)«Больш за пяцьдзесят гадоў у фатаграфіі - гэта не проста лічба, якая падкрэслівае твой сталы ўзрост, а звілістая сцежка жыцця, падобная на бясконца доўгую стужку фотапленкі, на якой дзень за днем, крок за крокам адбіліся падзеі, вобразы, пачуцці ад сустрэч на творчым шляху. Сухі матэматычны падлік: калі б штодзень я рабіў только па аднаму кадру, то ў маім фатаграфічным багажу было б больш за дваццать тысяч негатываў. На самой справе іх значна больш - рознай вартасці для аўтара і рознай меры цікавасці для гледача. У пошуках ідэі , як у адной, няхай і вялікай, выставе паказаць зробленае, прыгадаў, як даследчыкі па аднаму фрагменту атрымліваюць уяўленне аб цэлым творы. А калі такіх фрагментаў шмат, то застаецца аб’яднаць іх, каб стварыць карціну шматгадовай творчасці фатографа. Такім чынам нарадзілася выстава «Сцежкі творчасці. Фрагменты».Запрашаю прыхільнікаў фатаграфічнага мастацтва прайсці разам з аўтарам яго жыццевымі сцежкамі са сціплай надзеяй выклікаць у іх сэрдцах сугучнасць з аўтарскай думкай». Яўген КазюляАб аўтары
Яўген Карпавіч Казюля нарадзіўся ў 1936 годзе. Больш пяцідзесяці гадоў жыцця прысвяціў фатаграфіі - спачатку як фотааматар, а потым фотакарэспандэнтам газеты «Голас Радзімы» і інфармацыйнага агенцтва «БелТА» . Удзельнік 108 рэспубліканскіх, рэгіанальных і міжнародных выстаў. Аўтар персанальных выстаў «Хатынь» (1973 г.), «Мая Беларусь»(1978 г.), «Вытокі» (1996г.), “Браслаўшчына”(1998 г.), «Нёманскі шлях» (2000 г.), «Ад прадзедаў спакон вякоў…» (2004 г.), «Скрыжаванні» (2006 г.), сааўтар выставы «Час тішыні» (1999 г.) разам з М. Далецкім (Польшча) і З.Шмітцам (Германія).
Яўген Казюля - аўтар шэрагу фатаграфічных альбомаў «Хатынь» і іншых выданняў.Яўген Казюля - старшыня праўлення Народнага фотаклуба «МІНСК», член Рады Беларускага грамадскага аб’яднання «Фотамастацтва», ганаровы член магілёўскага фотаклуба «Вясёлка» і львоўскага фотаклуба.На адкрыццi
Фота: Аляксандр Абуховіч(ZНЯТА STUDIO)
Крынiца: znyata.comЕвгений Карпович Козюля: «Кричащая фотография не трогает» >>>абмеркаваць на форуме zнята