Доступна да: 20 лiстапада 2011 года
Месца: Нацыянальны мастацкi музей РБ (г. Мiнск, вул. Ленiна, 20)
Сёлета Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт адзначае 90-годдзе. З пачатку года праводзіліся дзесяткі мерапрыестваў, якія дэманстравалі набыткі, дасягенні, поспехі БДУ. Юбілей - самы час для гэтага. А пасля можна спакойна рушыць наперад.Сёння Белдзяржуніверсітэт - буйнейшая навучальная установа ў нашай краіне. Ва ўніверсітэце вучыцца каля 30 тысяч студэнтаў і працуе больш за 2500 выкладчыкаў. Каб дапамагчы самым таленавітым з іх раскрыць свае творчыя здольнасці, штогод праводзяцца дзесяткі розных конкурсаў. Сярод іх асаблівае месца займаюць фотаконкурсы. Нягледзечы на тое, што для фотаработ задаваліся самыя розныя тэмы, у большасці здымкаў у той ці іншай ступені заўсёды прысутнічалі універсітэт, студэнты, вучоба. Гэта і падштурхнула да ідэі арганізаваць «Студетство». Так у адной экспазіцыі сабралі работы, якія павінны паказаць, якое яно ўніверсітэцкае жыццё, вачыма саміх «дзяцей» БДУ.

Фота: Антон Сцешко
Фотаздымкі, што змяшчаюцца ў гэтай зале аб’яднаныя тым, што маюць агульны ракурс, з якога БДУ бачаць студэнты, выкладчыкі, выпускнікі. Так яны ўспрымаюць СВАЁ студэцкае жыццё. І ва ўсіх яно рознае. Выстава мае перад сабой мэту паказаць багацце, індывідуальнасць і ўнікальнасць ўяўленняў пра ўніверсітэт.

Фота: Канстанцiн Трашчынскi
У экспазіцыю ўвайшлі лепшыя работы з былых выставаў і конкурсаў. Акрамя таго быў аб’яўлены дадатковы конкурс, куды кожны мог дасылаць свае здымкі на тэму «Студетство». Якія здымкі падыходзілі пад гэтае азначэнне, вырашаў кожны самастойна.

Фота: Сяргей ПаўлаўІдэя выставы належыць Студэнцкаму саюзу БДУ. Сябры гэтай арганізацыі самі ж гэтую ідэю і ажыццявілі. Дапамогу ім у падрыхтоўцы аказаў вядомы фотамастак, загадчык аддзела ілюстрацыі штотыдневіка «Культура» Юрый Іваноў. І, вядома ж, Нацыянальны мастацкі музей.Што ж такое «Студетство»? Напэўна, гэта тыя незабыўныя гады ў жыцці кожнага, каму пашанцавала быць студэнтам. Гэта тый асаблівы час, калі ты яшчэ можаш дазволіть сабе не быць дарослым. «Студетство», як юнацтва і дзяцінства, застаецца з намі назаўсёды самым светлым успамінам. Вось гэтую непаўторную атмасферу і паспрабавалі злавіць, адлюстраваць у сваіх фота ўдзельнікі выставы. І мы ўпэўнены, што гэта дазволіть па-новаму зірнуць на Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.Крынiца: znyata.comабмеркаваць на форуме zнята