Арганiзатары запрашаюсь прыняць удзел у фотаконкурсе ўсіх, хто мае добры настрой, думае пра светлую будучыню і гатовы павіншаваць усіх знаёмых і незнаёмых людзей на сайце TIO.BY. Тэматыка віншаванняў неабмежаваная, галоўнае – каб яна мела дачыненне да падарожжаў, авіяпералётаў, Новага года, Калядаў і свята ўсіх закаханых – Дня Святога Валянціна.
Арганізатары і журы фотаконкурса асабліва спрыяльна будуць ставіцца да тых фотавіншаванняў, у якіх будуць адлюстраваны найпрыгажэйшыя мясціны Еўропы! Адлюструйце ў сваіх творчых працах свае самыя патаемныя мары!

Фота: Катарына Максiмава
Прызавы фонд
Галоўны прыз - два авіяквіткі ў сталіцу Аўстрыі - Вену!
Лепшыя фотапрацы будуць адзначаны спецыяльнымі дыпломамі.
Умовы ўздельнiцтва
Фотаздымкi трэба размясцiць на сайце TIO.by у разделе «Фотаконкурс», у тэме «Там, дзе здзяйсняюцца мары».
Работы прымаюцца да 12 лютага 2012 года.
Пазначыць дадатковую iнфармацыю:
- поўнае імя аўтара
- назву работы
- кантакты аўтара
Фармат: JPEG
Вес: не больш за 300 Kb
Памер: не больш за 1000 px па большым баку
Колькасць: не больш за 10 фотаздымкаўКіраўніцтва па размяшчэнні фота >>>Поўны пералік правілаў >>>Крынiца: znyata.comабмеркаваць на форуме zнята


