«Фарбы Венецыі» / фотавыстаўка Генадзя Падбароднікава

«Фарбы Венецыі» / фотавыстаўка Генадзя Падбароднікава

Аўтар: Генадзь Падбароднікаў
Адкрыцце: 17 студзеня 2012 года, 17.00
Даступна: да 4 сакавіка 2012 года
Месца: галерэя «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (г. Мiнск, пр. Незалежнасці, 116, 22 паверх)

Генадзь Падбароднікаў працуе дырэктарам вытворчасці тэлевізійных праграм у адной з прыватных маскоўскіх тэлекампаній, аднак значную - калі нават не асноўную - частку свайго жыцця прысвячае фатаграфіі і пазнавальнай літаратуры.
У 2008-2009 гадах пад кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле Генадзя былі выдадзены тры кнігі з серыі «Городское путешествие. Москва с Павлом Любимцевым», праілюстраваных ягонымі фотаздымкамі (каля 1000 фота ў трох тамах).
Апошнія некалькі год Генадзь працуе над ілюстраванай кнігай пра Святлейшую Рэспубліку Венецыю.
Мэта фотавыставы «Фарбы Венецыі» - не паказаць знаёмыя ўсім з дзяцінства архітэктурныя шэдэўры горада на вадзе, а стварыць у наведвальніка асаблівы эмацыянальны настрой, акцэнтаваць яго ўвагу на дэталях, якія, зліваючыся ў адно, ствараюць цэласны вобраз гэтага дзівоснага горада і дазваляюць кожнаму чалавеку прасякнуцца сапраўды містычнай венецыянскай атмасферай...
Уваход на адкрыццё вольны праз цэнтральны ўваход НББ.
Кантактныя тэлефоны: +375 17 293 28 33, +375 17 293 27 66

На адкрыццi:



Фота: Вольга Шукайла

Крынiца: znyata.com
абмеркаваць на форуме zнята