«Пацалунак па-беларуску» / фотаконкурс

«Пацалунак па-беларуску» / фотаконкурс

Рэспубліканскі юнацкі фотаконкурс «Пацалунак па-беларуску» праводзіцца ўпершыню ў рамках рэалізацыі праграмы Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА «Культура свету». Мэтай дадзенай праграмы з'яўляецца прадастаўленне маладым людзям магчымасці знаёмства з нацыянальнай культурай і культурамі іншых краін. Дадзены Конкурс арыентаваны на далучэнне моладзі да нацыянальнай культуры.

Тэматыка

Конкурс прымеркаваны да міжнароднага свята «Дзень Святога Валянціна», сімвалам якога з'яўляецца пацалунак. Таму галоўнай задачай удзельнікаў конкурсу з'яўляецца раскрыццё тэмы кахання праз пацалунак.

Патрабаваннi: конкурсныя работы павінны адлюстроўваць беларускія рэаліі, якія адсылаюць да нацыянальных традыцый, асаблівасцей культуры, менталітэту, мыслення. Дапускаецца метафарычнае пераасэнсаванне пацалунку як знака, якое дазваляе заставацца ў рамках тэматыкі Конкурсу.
Да ўдзелу ў Конкурсе дапускаюцца фатаграфіі партрэтнага жанру, вясельныя і жанравыя фатаграфіі. Тэма кахання таксама можа быць раскрытая ў розных аспектах: каханне да дзяўчыны/хлопца, любоў да маці, любоў да радзімы і гэтак далей.

Узнагароды

Першы пераможацатрымае прыз у якасці магчымасці праходжання курса фатаграфіі ў Фоташколе «Мир фото» на бясплатнай аснове.
Удзельнікаў, якія атрымаюць  другое і трэцяе месцы,чакаюць каштоўныя падарункі.
Усім удзельнікам Конкурсу, якія прайшлі ў фінал, будуць выдадзены дыпломы Беларускага грамадскага аб'яднання «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА».

Пераможцы Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі Беларускага грамадскага аб'яднання «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» з указаннем прызавога месца.

Умовы ўдзелу

У конкурсе маюць права прымаць удзел грамадзяне РБ, а таксама маладыя людзі з іншых краін, якiя ўдадзены час пражываюць на тэрыторыі Беларусі ва ўзросце ад 14 да 30 гадоў.

Для ўдзелу ў Конкурсе таксама неабходна выслаць рэзюмэ з інфармацыяй аб удзельніку і работах.
Тэхнiчныя параметры:
Фармат: JPEG
Памер: 720 pixels, па большым баку, 72 dpi
Вес: не больш за 200 kb
Колькасць: 1-6 фота
Прыняцце работ і рэзюмэ ўдзельнікаў на электроны адрас konkursbelinfo@belau.info
Падрабязней >>>

Рэгламент

Прыём работ: з 14 студзеня па 10 лютага 2012 года.
Праца журы: з 10 лютага па 12 лютага 2012 года.
Адкрыццё выставы і ўзнагароджанне пераможцаў: 14 лютага 2012 года ў кінатэатры «Цэнтральны»

Куратар конкурсу: Троцкая Марыя
e-mail: konkursbelinfo@belau.info
Крынiца: photounion.by

абмеркаваць на форуме zнята