(народжаная Друцкая-Любецкая)
1902 (Парахонск) - 1991 (Буэнас-Айрэс)
З’яўляецца адным з найважнейшых і найбольш актыўных фатографаў міжваеннага дваццацігоддзя. Належала да авангарду польскіх творцаў, якія цанілі магчымасці малафарматнага фатаапарата. Нарадзілася і выхоўвалася на Палессі, у ваколіцах Пінска, на тэрыторыях, якія сёння знаходзяцца па-за межамі Польшчы. Маляўнічыя і недаступныя тэрыторыі, а таксама іх жыхары, сталі першым натхненнем для яе твораў. Нягледзячы на арыстакратычнае паходжанне, яна здолела ўвайсці ў асяроддзе тых людзей і стаць бесстароннім назіральнікам за іх звычаямі.Гавораць героі фільма «Летапіс у промнях святла»:
Караліна Левандоўская, фонд «Археалогія фатаграфіі», Варшава:
- Я лічу, што Хамянтоўская з'яўляецца вялікай непазнанай постаццю ў польскім фотамастацтве. Толькі зараз пачынае выяўляцца, хто яна ёсць, кім яна стане...
Габрыэла Грэтэр, дачка Соф'і Хамянтоўскай:
- Мы - палешукі. Мы любім хадзіць басанож, па траве, па зямлі. Мы любім вёску, пах зямлі, травы, пах коней, пах жывёл...Караліна Пухала-Роек, фонд «Археалогія фатаграфіі», Варшава:
- Нездарма яе называлі палесскай прынцэсай...Эмілія Барэцкая, мастацтвазнаўца:
- Характар Зоф'я Хамянтоўская мела сапраўды вельмі непастрэдны. Ніякіх капрызаў, фанабэрлівасці, ганарлівасці. Нікому ніколі не давала зразумець, што была вельмі знатнага арыстакратычнага паходжання. Іх дваранская сядзіба ў Парахонску вельмі сябравала з мясцовымі жыхарамі. І нярэдка гэта былі стасункі даўнія, трывалыя.Вольга Лабачэўская, кандыдат мастацтвазнаўства:
- Хамянтоўская, канешне, мастачка. Яна па-мастацку бачыла свет вакол сябе і яе фотаздымкі - зіма, краявіды, вада палесская, яе кампазіцыі, ракурсы, якія яна выбірае, сведчаць аб зусім асаблівым почырку, менавіта як фатографа. Фатаздымкі Хамянтоўскай маюць свой расразнавальны твар.Сяргей Харэўскі, мастацтвазнаўца:
- Яна стане беларускай фотамастачкай роўна настолькі, наколькі захочуць беларусы. Хай яна будзе дзеячом і аргентынскай культуры, і польскай культуры, і беларускай культуры. Для нас ёсць яшчэ адзін шанец узбагаціць сваю культуру, узбагаціць сваю душу вось гэтым унікальным даробкам. А дзеля гэтага трэба штосьці зрабіць...Выстава здымкаў Зоф’i Хамянтоўскай у Мiнску ў кастрычнiку 2011 года >>>Крынiца: photoscope.by
абмеркаваць на форуме zнята