Адкрыцце: 2 лютага 2012 года, 16.00
Дыскусiя: 2 лютага 2012 года, 17.00
Месца: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (г. Мiнск,вул. К.маркса, 12)
Яўрэйскія надмагіллі, аздобленыя сімваламі і надпісамі, нясуць у сабе інфармацыю пра жыццё канкрэтных людзей, сем’яў, цэлых мястэчак. Сёння вельмі складана палічыць, колькі мацэваў было да вайны на 1200 яўрэйскіх могілках у Польшчы. Можа некалькі дзесяткаў тысяч, можа некалькі мільёнаў.Больш за чатыры сотні яўрэйскіх могілак не захавалася. Яны былі распрацаваны пад жыллё, спартыўныя пляцоўкі, сметнікі ці кар’еры - пясок з іх, змяшаны з чалавечымі рэшткамі, выкарыстоўваўся для пабудовы жылых дамоў. На ста пяцідзесяці могілках можна знайсці толькі крыху больш за сто надмагілляў. Падчас вайны нямецкія акупанты брукавалі імі падворкі будынкаў, у якіх жылі, умацоўвалі дарогі, ставілі з іх муры. Гэтыя традыцыі пасля вайны працягвалі палякі. Мацэвамі быў выкладзены супрацьпажарны басейн, чыгуначны насып, бераг ракі. З іх рабілі печы, падлогі, бардзюры. У польскіх вёсках можна знайсці сотні тачыльных колаў, зробленых з мацэваў. На іх усё яшчэ бачныя надпісы на іўрыце.Я сачу за лёсамі яўрэйскіх надмагілляў. У цэнтры маленьгага мястэчка я знаходжу па суседству з паліцэйскім участкам, пажарнай службай і касцёлам гаспадарку з кароўнікам, збудаваным з яўрэйскіх мацэваў. Я сутыкаюся з каталіцкімі надмагільнымі плітамі, з якіх хтосьці забыўся сцерці яўрэйскія літары. Я размаўляю з людзьмі, якія ведаюць, што маюць на сваіх падворках, - яны не бачаць у гэтым нічога дрэннага. Адкрываю гісторыю сям’і, раскіданай па свеце, якой адна мацэва дапамагла знайсціся праз пяцьдзесят гадоў пасля Халакоста.«Мацэвы штодзённага ўжытку» - гэта пачатак вялікага праекта. Я хачу знайсці мацэвы і вярнуць іх на сваё месца - на яўрэйскія могілкі. Многія з іх папярэдне трэба будзе ўпарадкаваць.Дыскусія з аўтарам выставы Лукашам Баксікам «Мацэвы штодзённага ўжытку?» адбудзецца 2 лютага 2012 года а 17.00.Калектыў:
Лукаш Баксік - аўтар праекта
Эва Тоняк - куратар
Праф. Яанна Такарска-Бакір - кансультант
Малгажата Шчэнсняк - афармленне выставыІнфармацыя пра аўтара:Лукаш Баксік (1975) - фатограф, галоўным чынам яго цікавіць дакументальная і сацыяльная фатаграфія. Аўтар выстаўкі «Мацэвы штодзённага ўжытку», якая адлюстроўвае спосабы выкарыстання яўрэйскіх надмагілляў у якасці будаўнічала матэрыялу (Цэнтр сучаснага мастацтва Замак Уяздоўскі ў Варшаве, 2010; Этнаграфічны музей у Кракаве, 2011). Экспанаваная ў 2005 годзе выстава «Другая страва па-польску», якая распавядала пра выкарыстанне выявы Караля Вайтылы, паклала пачатак крытычнай калекцыі «папаліяў», сувеніраў і гаджэтаў з выявай Яна Паўла ІІ, частка з іх стала элементамі інсталяцый, што рыхтуюцца да экспазіцыі.Арганізатары: Таварыства Габрэйскі Гістарычны Інстытут у Польшчы, Музей гісторыі Польскіх габрэяў, Фонд Аптаўн, Польскі Інстытут у Мінску, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.
Галоўны фундатар: Trevor Gile
Ганаровы апякун: галоўны рабін Польшчы Міхаіл ШудрыхАрганізацыя выставы ў Мінску стала магчымай дзякуючы фінансавай падтрымцы Амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.
На адкрыццi:











Фота: Вольга ШукайлаКрынiца: znyata.comабмеркаваць на форуме zнята