Малады фотажурналіст Андрэй Лянкевіч, які супрацоўнічае з сусветнымі фотаагенцыямі і выданнямі, выкладчык універсітэта ЕГУ мае гонар запрасіць вас на майстар-клас «Фотажурналістыка. Новая мова фотажурналістыкі - multimedia».

Цягам трох месяцаў удзельнікі курсу будуць здабываць пераважна практычныя веды ў галіне фотажурналістыкі. Яны таксама даведаюцца пра асновы працы з гукам і відэа для cтварэння multimedia. Вынікам курсу стане фотавыстава.Большая частка фотапрадукту, які ствараецца ў Беларусі, мае ўзровень, які не адпавядае патрабанням еўрапейскага рынку СМІ. На майстар-класе будуць разглядацца і дэталёва разбірацца лепшыя ўзоры заходняй фотажурналістыкі на прыкладзе і класічных фотарэпартажаў, і multimedia- праектаў.Мэта майстар-класу - падрыхтаваць удзельнікаў да працы ў рэальных жыццёвых умовах, зрабіць фотарэпартаж (класічны фотарэпартаж, multimedia) да канца майстар-класу.Удзельнікі майстар-класу:- авалодаюць метедалогіяй падрыхтоўкі фотарэпартажу; - пазнаёмяцца з асаблівасцямі працы ў рэдакцыі (рэдактар-фатограф-дызайнер);
- навучацца выбіраць «тэхнічныя інструменты» для выканання задач - як сваіх, так і кліента (выкарыстанне ў сваёй працы як аматарскіх і прафесійных фотакамер, так і мабільных тэлэфонаў);
- пашыраць разуменне «лічбавай фатаграфіі» і выкарыстанне яе разам з відэа, гукам ці музыкай;
- як прадукт сінтэзу multimedia, які ўсё шырэй выкарыстоўваецца сусветнымі СМІ.У тэматыку майстар-класу будзе інтэграваны праваабарончы аспект. Удзельнікам будзе прапанавана зрабіць серыю фотаздымкаў на праваабрончую тэматыку. У межах майстар-класу запланаваны сустрэчы з праваабаронцамі.Заняткі:Курс «Фотажурналістыка» разлічаны на тры месяцы - красавік, май, чэрвень 2012 года. Аднадзённыя ўстановачныя заняткі будуць праведзены ў Мінску ў самым пачатку курса (у красавіку) у Мінску. Цягам трох месяцаў праца будзе працягвацца ў дыстанцыйным рэжыме пры дапамозе moodle, skype і рассылкі google groups.Падсумаваць вынікі курсу плануецца на двухдзённым семінары ў чэрвені ў Вільні.Заяўка:Заяўкі на ўдзел прымаюцца у ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» па электроннай пошце на адрас:
baj@baj.by (з пазнакай «Фотажурналістыка»).Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:
1. Кароткі расповед пра сябе
2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.Выстава па выніках майстар-класа ў 2011 годзе >>>Крыніца: baj.byабмеркаваць на форуме zнята


