Адкрыцце: 6 скавiка 2012 года, 17.00
Даступна: да 27 сакавiка 2012 года
Месца: галерэя «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (г. Мiнск, пр. Незалежнасцi, 116, 22 паверх)
Віктар Мікалаевіч Данілаў, мастак-педагог, член ГА «Міжнародная гільдыя жывапісцаў», працуе ў жывапісе, графіцы, а таксама ў фотамастацтве. Шмат увагі ў сваей творчасці ен аддае адлюстраванню гістарычных месцаў і помнікаў Беларусі: Міра, Заслаўя, Полацка і іншых. Адзін з яго фоталетапісаў прысвечаны Нясвіжу, рэзідэнцыі знакамітых беларускіх князеў Радзівілаў.У 2010 годзе стартавала рэспубліканская акцыя «Культурная сталіца Беларусі». Яе мэта – зрабіць лепшыя дасягненні нацыянальнай культуры больш даступнымі для жыхароў усіх куткоў Беларусі, садзейнічаць актывізацыі дзейнасці рэгіянальных устаноў культуры і мясцовых органаў улады, прыцягненню айчынных і замежных турыстаў у рэгіены рэспублікі. У 2012 годзе культурнай сталіцай Беларусі выбраны Нясвіж.У экспазіцыю фотавыстаўкі «Скарбы Нясвіжа» ўвайшло каля 60 работ Віктара Данілава, прысвечаных палацава-паркаваму комплексу, касцелу Божага Цела, а таксама помнікам гістарычным, культурным і рэлігійным дзеячам, сучасным падзеям і святам Нясвіжа. Кантакты:
Тэлефон: +375 17 293 27 67
Е-mail: pr@nlb.byКрынiца: znyata.com
абмеркаваць на форуме zнята