Адкрыцце: 7 сакавiка 2012 года, 18.00
Даступна: да 23 сакавiка 2012 года
Месца: Палац мастацтваў (г. Мiнск, вул.Казлова, 3)Выставу нямецкага фатографа Герыта Энгеля праводзіць Інстытут імя Гётэ ў Мінску ў супрацоўніцтве з Беларускім саюзам мастакоў.Упершыню ў Беларусі гледачам прапануюцца 42 фотаздымка, зробленыя Герытам Энгелем падчас яго працы над аднайменным альбомам, які выйшаў у свет у Германіі ў 2009 годзе і ўжо другі раз прынёс вялікі поспех аўтару. Першая слава прыйшла да фатографа пасля публікацыі яго фотапраекта «Manhattan. New York» у 2006 годзе.Усе фатаграфіі вытрыманы ў адным стылі, дзе архітэктурныя аб’екты адлюстраваны прадметна, на фоне белага неба, з мінімумам фарбаў і раўнамернай глыбінёй рэзкасці. Храналагічны парадак дазваляе прасачыць архітэктурную гісторыю Берліна ад пачатку XIII ст. (Царква св. Мікалая, 1230 год) да XXI стагоддзя (Галерэя Хінтэр дэм Гісхаўс, 2008 год, праект Дэвіда Чыперфілда).Будучы архітэктарам і фатографам адначасова, Герыт Энгель імкнецца вылучыць з дынамічнага гарадскога жыцця ўзоры самага трывалага і стойкага мастацтва, зробленага з цэглы і шкла, бетона і метала – архітэктуру як суму ўсіх гарадскіх збудаванняў.Аб аўтары:Герыт Энгельт нарадзіўся ў 1965 годзе ў нямецкім горадзе Эсэн. Атрымаў адукацыю па спецыяльнасцях архітэктура і фатаграфія. Жыве і працуе ў Берліне. Афiцыяльны сайт >>>Дадатковая інфармацыя:
+375 17 23 77 119 Ігар Куксін
kuksin@minsk.goethe.org
www.goethe.de/minsk Крынiца: goethe.deабмеркаваць на форуме zнята