«Над Віллей-ракой… Адкрый Літву» / сумесная фотавыстава

«Над Віллей-ракой… Адкрый Літву» / сумесная фотавыстава

Адкрыцце: 9 сакавiка 2012 года, 15.00
Даступна: да 1 красавiка 2012 года
Месца: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы (г. Мiнск, вул. Я.Купалы, 4)

Выстава «Над Віллей-ракой…» ( «Адкрый Літву») створана ў рамках Міжнароднага выставачнага праекта музея Песняра, фотаклуба «МІНСК» (Беларусь) і асацыяцыі «FOTOEXPRESS.LT» (Літва) пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўская Рэспубліцы.
Выстава прымеркавана да Дня Незалежнасці Літвы - 11 сакавіка.
На выставе прадстаўлены работы членаў асацыяцыі «FOTOEXPRESS.LT», якія дадуць магчымасць беларускаму гледачу ўбачыць Літву вачыма яе жыхароў.
Асацыяцыя «FOTOEXPRESS.LT» была афіцыйна зарэгістравана ў 2010 годзе, хаця энтузіясты пачалі сумесную дзейнасць яшчэ ў 2006 годзе. Сення асаціяцыя налічвае больш за 20 актыўных фатографаў з розных гарадоў Літвы. Асноўная мэта асацыяцыі - арганізацыя фотавыставак і наладжванне сяброўскіх сувязяў з фотаклубамі не только ў Літве, але і за яе межамі, каб развіваць мастацтва фатаграфіі.
За гады існавання асацыяцыяй арганізаваны пяць буйных выставак. Асацыяцыя была адным з арганізатараў і прымала ўдзел у Міжнародных фотабіенале ў гарадах Біржай і Таўраге (Літва).
У лістападзе 2011 года было папісана Пагадненне аб супрацоўніцтве асацыяцыі «FOTOEXPRESS.LT» з беларускім народным фотаклубам «МІНСК», з якім Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы падтрымлівае цесныя сувязі.
Крынiца: znyata.com

абмеркаваць на форуме zнята