
Грамадскія аб’яднанні «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна) і «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (Мінск) запрашаюць да ўдзелу ў нацыянальным конкурсе журналісцкіх матэрыялаў для маладых і пачынаючых аўтараў «Твой стыль».
Асноўныя намінацыі:
«Маё пакаленне»
Лепшы артыкул альбо рэпартаж, прысвечаны праблемам, поспехам, перспектывам людзей вашага пакалення.
Лепшае інтэрв’ю, якое раскрывае ўнутраны свет суразмоўцы, яго бачанне мінулага, сучаснага і будучага. «Свет вачыма»
Лепшы фотаздымак, прысвечаны штодзённаму жыццю людзей у канкрэтнай мясцовасці.
Спецыяльныя намінацыі ад партнёраў Фестывалю:
«Краіна Цмокаў. Старыя-новыя сімвалы Беларусі»
Заснавальнік намінацыі - грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!»
У намінацыі будзе ўганараваны лепшы матэрыял, прысвечаны забытым ці слаба даследаваным сімвалам Беларусі. Прымаюцца любыя формы працы, прысвечаныя з’явам і героям, кожны з якіх мог бы стаць нацыянальным брэндам ці турыстычным сімвалам краіны.
Заснавальнік намінацыі - ТАА «Мерцана»
У гэтай намінацыі будуць разглядацца журналісцкія матэрыялы, прысвечаныя незвычайным, містычным, малавядомым месцам і падзеям у Беларусі.«Еўрапейская будучыня Беларусі»
Заснавальнік намінацыі - міжнародны кансорцыюм «Еўрабеларусь»
У межах намінацыі будзе вызначаны лепшы матэрыял (артыкул, відеа- ці радыё матэрыял), прысвечаны тэме беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва, праблемам, дзеянням і перспектывам у гэтай сферы, асобам, якія зрабілі вялікі ўнесак у пашырэнне беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва.«Беларускае мысленне і адукацыя»
Заснавальнік намінацыі - праграма «Лятучы Ўніверсітэт».
Да ўдзелу ў конкурсе ў межах гэтай намінацыі запрашаюцца аўтары артыкулаў, відэа- ці радыё матэрыялаў, якія адлюстроўваюць тэму адукацыі і навукі ў сённяшняй Беларусі, а таксама постаці інтэлектуалаў, новыя погляды і перспектыўныя дзеянні ў гэтай сферы.Лепшы матэрыял на тэму моладзевага лідарства ў Беларусі
Заснавальнік намінацыі - сайт ampby.org
Па выніках конкурсу ў гэтай намінацыі будуць узнагароджаныя аўтары лепшых матэрыялаў, прысвечаных моладзеваму лідэрству, ініцыятывам беларускай моладзі, маладым актывістам, якія сваёй дзейнасцю імкнуцца паляпшаць жыццё беларускага грамадства.«Свабоднае слова. Лепшы матэрыял пра пытанні свабоды слова ў Беларусі»
Заснавальнік намінацыі - Польскі часопіс пра медыі PRESS.
На конкурс у гэтай намінацыі прымаюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць пытанні свабоды слова ў нашай краіне (праблемы, тэндэнцыі, важныя перамены на рынку СМІ, параўнаўчы аналіз, арганізацыі і асобы, якія займаюцца гэтымі пытаннямі і г.д.).«Лепшае журналісцкае расследаванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя»
Заснавальнік намінацыі - таварыства «Зяленая сетка».
На перамогу ў гэтай намінацыі могуць прэтэндаваць матэрыялы, аўтары якіх даследуюць важныя пытанні, звязаныя са станам і аховай навакольнага асяроддзя.
Умовы конкурса:
На конкурс могуць быць прадстаўленыя як працы, апублікаваныя ў 2011-2012 гг., так і неапублікаваныя пакуль матэрыялы.
Усе заяўляемыя на конкурс тэкставыя матэрыялы павінны быць дасланыя арганізатарам не пазней за 1 мая 2012 г. у электронным выглядзе (у фармаце .doc шрыфтом Times New Roman 12 памерам) разам з анкетай удзельніка (гл. ніжэй) на адрас festyval2012@gmail.com.Увага! У тэме ліста неабходна пазначыць «konkurs».У выпадку, калі матэрыял быў ужо апублікаваны ў Інтэрнэце, неабходна таксама даслаць лінк на яго. Калі публікацыя выходзіла ў газеце ці часопісе - pdf ці здымак старонкі.Адзін аўтар можа заявіць на конкурс не больш за 3 матэрыялы ў кожную з намінацый. Адзін і той самы матэрыял можа быць заяўлены максімум у 2 розныя намінацыі.Дасылаемыя на конкурс фота павінны быць падпісаныя (аўтар, дата здымку, яго назва). Памер фотаздымкаў павінен быць не меншы за 2500 і не больш за 4500 пікселяў па шырыні.Арганізатары конкурса пакідаюць за сабой права публікацыі (з пазначэннем аўтарства) дасланых на конкурс матэрыялаў на вэб-старонцы ІІІ Фестываля моладзевай журналістыкі «Твой Стыль».Дасланыя на конкурс матэрыялы будуць ацэньвацца прафесійным журы, у склад якога ўвойдуць вядомыя беларускія журналісты. Журы вызначыць па 5 лепшых работ у кожнай з трох намінацый. Усе намінанты будуць запрошаныя для ўдзелу ў ІІІ Фестывалі моладзевай журналістыкі «Твой Стыль» у Гродна, дзе і будуць агучаныя імёны пераможцаў.У якасці галоўных прызоў пераможцам конкурсу будуць стажыроўкі ў рэдакцыях замежных СМІ, а таксама іншыя прэстыжныя ўзнагароды.Пераможцаў у спецыяльных намінацыях будуць вызначаць заснавальнікі намінацый. Узнагароджванне пераможцаў спецнамінацый таксама адбудзецца ў час Фестываля.Увага! Конкурс у межах спецнамінацый будзе лічыцца адбыўшымся пры ўмове, што ў кожную са спецнамінацый заявіцца не менш за 7 матэрыялаў. У выпадку, калі колькасць дасланых прац будзе меншай, чым сем, журы конкурса пакідае за сабой права пераносіць дасланыя матэрыялы ў іншыя намінацыі.Анкета удзельніка:
1. Імя і прозвішча
2. Дата нараджэння і месца жыхарства
3. Сцісла апішыце Ваш досвед працы ў журналістыцы
4. Адкуль Вы даведаліся пра конкурс?
5. Ваш кантактны нумар тэлефона, адрас электроннай пошты
6. Назвы намінацый, на якія заяўляецца матэрыял.


