«Нявінных вачэй няма» / фотавыстава Войцеха Вільчыка

«Нявінных вачэй няма» / фотавыстава Войцеха Вільчыка

Аўтар: Войцех Вiльчык
Адкрыцце: 4 красавіка 2012 года, 17.00
Даступна: да 29 красавіка 2012 года
Месца: Музей гісторыі горада Мінска  (г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 10)

На выстаўке прадстаўлены каля 20 фотаработ Войцеха Вільчыка - фатографа, куратара, аўтара крытычных артыкулаў і эсэ, выкладчыка фоташкол. Войцех Вільчык нарадзіўся ў 1961 годзе, працуе і жыве ў Кракаве. Ён зъяўляецца адным з найбольш яскравых прадстаўнікоў кірунку «новай дакументалістыкі» ў польскай фатаграфіі.
Упершыню праект «Нявінных вачэй няма» быў паказаны ў галерэі «Атлас Мастацтва» 16 студзеня 2009 года. Праект выклікаў велізарную зацікаўленасць і быў прадстаўлены ў многіх музеях і галерэях Польшчы і за яе межамі: у Познані, Кракаве, Варшаве, Радомі, Бухарэсце, Кішынёве і інш. У Мінску выстаўка дэманструецца ўпершыню.

Сам праект
- гэта вельмі простая задума: сфатаграфаваць будынкі сінагог і малельных дамоў, або таго, што ад іх засталося. Вільчык фатаграфуе былыя яўрэйскія сінагогі, мідрашы і прыватныя дамы малітвы, якіх на сённяшняй тэрыторыі Польшчы не больш за 350. Архітэктурны пейзаж з розных перыядаў габрэйскай гісторыі ў Польшчы перакрыжоўваецца з актуальным выкарыстаннем пакінутых будынкаў, што зараз служаць ў якасці публічных бібліятэк, пажарных дэпо, аптовых складоў, супермаркетаў, закінутых і паўразбураных памяшканняў былых сельскагаспадарчых кааператываў. «Інвентарызацыя», якую зрабіў Вільчык, робіць ашаламляльнае ўражанне.  Наша «вынаходлівасць» не мае межаў.
Праект Вільчыка складаецца з  фатаграфій, якія адлюстроўваюць актуальны стан былых сінагог і дамоў малітвы. Часткай праекта з’яўляюцца таксама апісанні месцаў, дзе злакалізаваны аб’екты габрэйскага рэлігійнага  культу і запісы размоў, зробленыя мастаком у час  стварэння фотаздымкаў.
Пазбягаючы  пафасу і матыву сувенірнага календара з падарожжаў па Польшчы, Вільчык стварае запіс форм мінулага, якія ўкараніліся ў сучасны пейзаж, але ўсё ж выбіваюцца з яго і абуджаюць ўспаміны заблытанага мінулага. Фатаграфія становіцца машынай часу для памяці. Вока фатографа прыглядаецца да таго, што звычайна застаецца схаваным; таго, што, з’яўляючыся паўсядзённым, становіцца «нябачным».
Клапатлівы і чулы погляд мастака замацоўвае мігатлівую, актуальную архітэктанічную і грамадскую форму, у якой праяўляецца гісторыя.
Выстаўка арганізавана сумесна з Польскім інстытутам у Мінску і галерэяй «Атлас мастацтва» (Лодзь, Польшча).
Час працы музея: 11.00 - 19.00
Выхадныя: панядзелак, аўторак.
Тэлефон для даведак: +375 17 321 24 30; +375 29 321 24 38
E-mail: muzejminska@gmail.com
Крынiца: znyata.com
абмеркаваць на форуме zнята