Адкрыцце: 5 красавіка 2012 года, 17.00
Даступна: да 10 мая 2012 года
Месца: галерэя «Панарама» (Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 22 паверх, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 116)Наша Беларусь - краіна даўняй і багатай культуры. Тут склаліся самабытныя, высокамастацкія традыцыі культавага дойлідства. Архітэктура храмаў, як ніводны помнік мастацтва, нясе адбітак духоўнай спадчыны нацыі, сведчыць аб невычэрпным таленце, эстэтычным мысленні народа. У збудаванні дойліды ўклалі характар, веліч і непаўторнасць беларускай душы. Таму невыпадкова адна з вядучых тэм фотамастака – гэта храмавае дойлідства. З 2005 года аўтар сабраў унікальную калекцыю фотаздымкаў сакральнай архітэктуры, якую і прадставіць на суд гледача.Віталь Раковіч - сябра Беларускага грамадскага аб’яднання «Фотамастацтва», савета народнага фотаклуба «Мінск», творчай групы «Фотаартстудыя «У Бірылкі»». Аўтар працуе ў стылі неафотаграфікі, дзе выява, створаная пры дапамозе фотаапарата, з’яўляецца толькі асновай для далейшай работы і стварэння закончанага мастацкага твора.На выстаўцы будзе прадстаўлена каля 80 здымкаў. Глядач тут зможа ўбачыць і Мураванкаўскую царкву-крэпасць, і Ішкалдзскі касцёл, і Браслаўскую царкву, шматлікія манастыры і шмат іншага.Крынiца: znyata.comабмеркаваць на форуме zнята