«Пэўны час» / сумесны праект

«Пэўны час» / сумесны праект

Аўтары: Андрэй Скітаў, Уладзімір Кандрусевіч, Юрый Маціюн, Аляксей Шынкарэнка, Надзея Дзягцерава, Сяргей Ждановіч, Уладзімір Парфянок, Андрэй Дурэйка, Вольга Сазыкіна, Сяргей Бабарыка, Ігар Саўчанка
Куратары: Вольга Архіпава, Валянціна Кісялёва, Уладзімір Парфянок, Андрэй Горных
Адкрыцце: 5 красавіка 2012 года, 19.00
Даступна: да 27 красавіка 2012 года
Месца: галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (г.Мiнск, пр-т Незалежнасцi 37а)

Сумесны праект «Пэўны час» мае на мэце паразважаць пра аспект часу, яго прысутнасць у працах сучасных беларускіх мастакоў.
Узаемаадносіны выяўленчага мастацтва з часам заўсёды былі своеасаблівымі. Існуе вялізная колькасць тэорый пра тое, як час адлюстроўваецца ў мастацтве (напрыклад: «жыццё кароткае, мастацтва вечнае»). Найбольш дакладныя формулы і прыёмы выяўлення канкрэтнага часу былі распрацаваныя рэалістычным метадам.
Прырода візуальнага мастацтва не падпародкоўваецца законам часу, і гэтая супольнасць заўсёды ўмоўная. Мастак і рэальнасць — гэта спроба фіксацыі таго, што адбываецца, па вялікай колькасці крытэраў. Гэта складаны выбар знакаў і вобразаў часу. Спыніць імгненне, адчуць і зафіксаваць яго – задача з вялікай колькасцю варыянтаў рашэння.
Прадстаўленыя працы – жывапіс, графіка, фатаграфія, відэа і тэкст, змяшчаюць у сабе «фокус» з часам. Гэтая гульня з часам стварае дзівосныя эфекты вобразнага рашэння.
Уваход вольны.
Крынiца: ygallery.by
абмеркаваць на форуме zнята

Даступна: да 27 красавіка 2012 года