Сяргей Грыц і Васіль Фядосенка. Фота Паўла МарынічаФатографы таксама ўдзельнічалі і ў адкрыцці выставы.

Фота: Васіль ФядосенкаТак, Васіль Фядосенка адзначыў, што праблема ЧАЭС не губляе актуальнасці з кожным годам: «Нават такая развітая краіна, як Японія, зараз пакутуе з-за праблемаў з ядзернай энэргіяй - з катастрофай на Фукусіме, якая здарылася год назад. І тое, што мы робім, гэта спроба нагадаць людзям, што не трэба забывацца пра небяспеку ядзернай энэргіі. Нельга забывацца пра Чарнобыль».

Фота: Сяргей ГрыцСяргей Грыц дадаў, што вялікая адказнасць ляжыць на тых афіцыйных асобах, якія прымаюць вырашэнне а будаўніцтве АЭС: «Чарнобыльская АЭС гэта тое, што прыйшлося заплаціць чалавецтву за тэхнічны прагэсс. Тое, што мы бачым - экалагічныя праблемы, праблемы са здароўем людзей ды іншыя - адбывюцца, калі ядзерная энэргія вырываецца з-пад кантролю. І тыя асобы, лідзеры краінаў, главы эканамічных ведамстваў павінны вельмі добра падумаць перад тым, як ставіць свой подпіс пад тым, што можа змяніць жыццё людзей так, як змяніў Чарнобыль».

Фота: Павел Марыніч

Фота: Павел МарынічФотавыставу арганізавала Грамадзянскае і палітычнае прадстаўніцтва Беларусі ў Літве (HUB), а працягнецца яна 29 красавіка. Праглядзець фатаздымкі можна ў Вільні па адрэсе: вул. Салтонішкю, 9 (гандлёвы цэнтар PANORAMA, 1 паверх).Крыніца: belarusianoffice.org