Беларускі фатаграфічны вэб-альманах Photoscope.by і Мінскі Цэнтр Фатаграфіі пры падтрымцы галерэі візуальных мастацтваў NOVA аб’яўляюць старт конкурсу крытычнай і аналітычнай публікацыі «Photoscope 2012».

Да удзелу ў конкурсе запрашаюцца мастацтвазнаўцы, арт-крытыкі і аўтары, якія пішуць на тэму беларускай фатаграфіі.Галоўны прыз за лепшую публікацыю: iPad 2.Лепшыя працы будуць надрукаваныя ў першым друкаваным нумары штогадовага альманаха Photoscope.by.Прыкладныя тэматыкі крытычных і аналітычных артыкулаў:АСОБА: дасьледванне творчасці (ці этапу творчасці) беларускага фатографа.ВЫСТАВА/ПРАЕКТ: крытыка і аналітыка фатаграфічнай падзеі.
КНІГА: водгук на фатаграфічную кнігу беларускага аўтара.
СЕЦІВА: аналіз фатаграфічных працэсаў і з’яў ў інтэрнэце.
ГІСТОРЫЯ: спробы гістарычнага аналізу беларускай фатаграфіі.
Умовы конкурсу
1. Працы, якія дасылаюцца на конкурс, маюць быць напісаныя ў 2011 - 2012 годзе і дагэтуль нідзе не апублікаваныя.
2. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца працы на беларускай і рускай мовах.
3. Памер публікацыі - ня менш за 6000 знакаў без прабелаў.
4. Конкурсныя працы прымаюцца да 1 лiстапада 2012 года.
5. Працы дасылаюцца на адрас электроннай пошты fotakrytyka@gmail.com з крэскай «Photoscope 2012» у фармаце .pdf ці Microsoft Word з усімі неабходнымі выявамі высокай якасці (300 dpi) і подпісамі да іх, далучанымі да ліста ў асобным архіве.
Вольга Архіпава - мастацтвазнаўца, навуковая супрацоўніца Нацыянальнага мастацкага музею,
Любоў Гаўрылюк - куратарка, арт-крытык, журналістка.Эксперт-кансультант журы: Алеся Белявец - рэдактарка аддзела выяўленчага мастацтва рэспубліканскага часопіса «Мастацтва».Каардынатар праекту Юрый Маціюн.Крынiца: photoscope.byабмеркаваць на форуме zнята


