19.05.2012
Аляксандр Сарна, філосаф, пісьменнік (Беларусь) - «Фотарэализм» у беларускай прапагандзе
02.06.2012
Дзмітрый Кароль, філосаф, крытык, фатограф (Беларусь) - «Сучаснасць як фатаграфічная ідэнтычнасць. Беларускі кантэкст»16.06.2012
Ірына Чмырова, крытык, куратарка фатаграфічных выстаў, аўтарка Photographer.ru (Расія) - «Вільня ў беларускім фотамастацтве на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў»30.06.2012
Сяргей Харэўскі, мастацтвазнаўца, гісторык, пісьменнік (Беларусь) - «Беларусь, Украіна, Расія: фатаграфія 90-х - погляд з 2012»Лекцыі адбудуцца на базе галерэі NOVA па адрасе:
Мінск, вул. Кульман, будынак 2, пакой 421.Да ўдзелу ў праекце запрашаюца сталыя й маладыя аўтары, якія цікавяцца сучаснай беларускай фатаграфіяй, крытыкі, куратары фатаграфічных і візуальных арт-праектаў. Агульная колькасць слухачоў - да 20 чалавек. Удзел у праекце бясплатны.Умовы:Жадаючым прыняць удзел у праекце прапануем даслаць на адрас электроннай пошты fotakrytyka@gmail.com
- свае кантактныя дадзеныя;
- кароткі матывацыйны ліст (500-800 знакаў);
- спасылкі на уласныя крытычныя артыкулы (калі такія ёсць).
У адказ вам будзе выслана паведамленне пра прыём у группу і план лекцыяў.Уся неабходная інфармацыя, расклад лекцыяў, а таксама змены ў ім будуць з’яўляцца ў суполках галерэі NOVA і Photoscope.by на Facebook.com, а таксама на сайтах photoscope.by, novagallery.by, artaktivist.org і ў агульнай электроннай рассылцы па ўдзельніках праекту.Заяўкі на ўдзел у праекце прымаюцца да 14 траўня 2012 года.Па заканчэнні праекту кожны ўдзельнік павінен будзе напісаць выніковую працу па беларускай фатаграфіі на вольную тэму, або тэму, зададзеную конкурсам крытычнай публікацыі «Photoscope 2012». Выніковыя працы слухачоў адукацыйнага праекту аўтаматычна бяруць удзел у конкурсе крытычнай публікацыі «Photoscope 2012» з галоўным прызам iPad 2. Акрамя гэтага, лепшыя артыкулы будуць надрукаваны ў першай папяровай версіі альманаха Photoscope.by за 2012 год.Каардынатар праекту Юрый Маціюн.Крыніца: photoscope.byабмеркаваць на форуме zнята