«За дахамі места» / сумесная фотавыстава

«За дахамі места» / сумесная фотавыстава

Аўтары: Павел Аляксееў, Алена Шаліма, Генадзь Аляксеенка, Дар'я Гулідава, Іна Колабава, Яна Плятнева, Алена Хацкевіч, Андрэй Мацур, Уладзіслаў Мігдаленак
Адкрыцце: 12 траўня 2012 года
Месца: фае кінатэатра «Победа» (г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 20)

Кароткае тлумачэнне ў школьным слоўніку: «места» - «горад» (састарэлае). Шкада, што састарэлае. Горад - збудаванне суровае, абарончае.
«Места» гучыць утульна, нібы мае спагаду і да сябе, і да сваіх. Да новага знаемага горад часцей паварочваецца фасадам, вітрынай, альбомна-паштовачным бокам, вокладкай. Мы запрашаем зірнуць пад вокладку, на еўрапейскі горад абжыты, ачалавечаны. Такім кожны з нас бачыць яго (калі глядзіць, канечне) са сваей уласнай старонкі.
Пра што гэтая выстава? Пра места, якое немаведама дзе і месціцца на кантыненце, але ў якім мы побач і поруч з мастацкім сумленнем, іроніяй ды інтуіцыяй. Пра каго гэтая выстава? Пра тых, хто нас чакае за дахамі места. Шукайма свайго места, як і яно шукае свайго чалавека.
Праводзіцца пры падтрымцы Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі з нагоды Дня Еўропы.

На адкрыццi

Фота: Юлiя Мальковiч
Крынiца: znyata.com
абмеркаваць на форуме zнята