У межах Трэцяга Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! пры падтрымцы ZНЯТА STUDIO праводзіцца конкурс рэкламнага фота AD.NAK ZНЯТА ТАК!.

Фатаграфія становіцца неад’емнай часткай сучаснага жыцця. Падзеі, навіны, нататкі, каментары - усё зараз суправаджаецца фотаздымкамі. Сучасныя тэхналогіі дазваляюць аматару стаць прафесіяналам, а звычаёўцу - знакамітасцю.У конкурсе AD.NAK ZНЯТА ТАК могуць прыняць удзел усе, хто любіць фатаграфію, умее трымаць у руках камеру, а таксама адчувае гэты від мастацтва і не баіцца паказаць свае фотаспробы грамадскасці.Каб стаць удзельнікам конкурсу, неабходна зарэгістравацца на сайце ў якасці ўдзельніка Фестывалю і запампаваць сваю работу ў раздзеле «Падаць работу» з указаннем літары конкурсу і нумару намінацыі (напрыклад, N-1).

Намінацыi
N-1. СМАЧНА
Да ўдзелу прымаюцца рэкламныя фатаграфіі прадуктаў харчавання і напояў беларускай вытворчасці. Гэта могуць быць як натуральныя прадукты з вёскі, так і з крамных паліц. Найперш важна, каб ежа і напоі былі знятыя смачна і цікава. Прымаюцца як фота асобных прадуктаў, так і пастановачныя нацюрморты. Але УВАГА: на конкурс не прымаюцца здымкі тары, у якой прадаецца алкаголь, а таксама фота, на якіх сумяшчаюцца алкагольныя напоі і выявы жывых істотаў і людзей, бо гэта супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.N-2. ПРЫГАЖОСЦЬКонкурс бьюці- і фэшн-фатаграфіі. Няважна, у якой тэхніцы будуць зробленыя здымкі, галоўнае, каб яны адлюстроўвалі моц і разнастайнасць прыгожага вакол нас.N-3. РОДНЫ КУТПакажыце тыя месцы ў вашым горадзе, у якіх увасабляецца вобраз прытулку сучаснага еўрапейца. Пакажыце тыя месцы так, каб членам журы захацелася ў гэтую прастору. Гэта могуць быць фатаграфіі вуліц, кавярняў, паркаў і месцаў адпачынку. На здымках мусіць быць настрой і адчуванне выгоды і камфорту. Фактычна гэта павінны быць іміджава-рэкламныя фатаграфіі для турыстычнага буклета пра Беларусь, якая вам падабаецца.Не трэба дасылаць фатаграфіі славутасцяў і помнікаў. Але дапускаецца пастаноўка і рэпартаж.N-4. Імідж AD.NAK!Вам неабходна прасякнуцца духам фестывалю AD.NAK і прапанаваць на суд журы АДЗІН фотаздымак, які адлюстроўваў бы сутнасць фестывалю.Варта звярнуць увагу, што здымкі павінны адпавядаць пэўным тэхнічным патрабаванням:- пашырэнне: jpeg
- каляровая мадэль: RGB
- разрозненне растравых выяваў: не менш за 300 dpi
- памер доўгагаі боку: не больш 30 см.
- аб’ём файлу: да 10 Мб. Прыем работ: да 10 чэрвеняДа ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца фотаздымкі зробленыя ў перыяд з ліпеня 2011 па чэрвень 2012 года.Дзеля таго, каб ацаніць, майстэрства і патэнцыял кожнага з удзельнікаў, аргкамітэт конкурсу просіць дасылаць работы не менш як у 3 але не больш за 5 здымкаў ад кожнага ўдзельніка ў намінацыях N-1, N-2 і N-3. А для ўдзелу ў намінацыі N-4 - толькі адзін здымак. Адны і тыя ж фатаграфіі не могуць удзельнічаць у розных намінацыях.Аўтары лепшых фатаграфій у кожнай намінацыі будуць узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі, пра якія паведамім крыху пазней.Дасылаючы фатаграфіі на конкурс, вы згаджаецеся, што яны могуць быць выкарыстаныя арганізатарамі фестывалю AD.NAK! ў інфармацыйных і рэкламных матэрыялах фестывалю без выплаты ўзнагароджання.Крынiца: adnak.by



