Беларускі саюз дызайнераў запрашае прынять удзел у конкурсе куратарскіх праектаў для сваёй галереэі.
Куратарскія праекты рэалізуюцца ў межах стварэння галерэі дызайну ў памяшканні творчага саюзу (г. Мінск, вул. Брылеўская 14).
 Умовы ўдзелу ў конкурсе: - Удзельнікам даслаць СV і апісанне праекту (да 1 старонкі) на адрас bdu@nsys.by з пазнакай «Куратар» у назве тэмы.
Умовы ўдзелу ў конкурсе: - Удзельнікам даслаць СV і апісанне праекту (да 1 старонкі) на адрас bdu@nsys.by з пазнакай «Куратар» у назве тэмы.- Прапановы куратарскіх праектаў павінны адпавядаць прафесійным інтарэсам Беларускага саюза дызайнераў (www.unid.by).
- У якасці заявак таксама разглядаюцца аўтарскія праекты прафесійных дызайнераў з вылучэннем куратараў, які змогуць удзельнічаць у іх рэалізацыі.Заяўкі прымаюцца да 28 мая.Пераможцы будуць запрошаныя на сумоўе 1 чэрвеня з прадстаўнікамі арг-камітэту конкурсу.У межах праекту куратары атрымаюць магчымасць:
- рэалізацыі ўласных куратарскіх праектаў пры фінансавай і арганізацыйнай падтрымцы саюза дызайнераў;
- кансультацый кваліфікаваных спецыялістаў;
- удзелу ў адукацыйным праекце навучання куратарскай справе.Тэрмін рэалізацыі праектаў: верасень-кастрычнік Тэрмін навучання: першая палова чэрвеняАпісанне галерэі дызайну Беларускага саюза дызайнераўГалерэя ствараецца ў памяшканні саюза дызайнераў, мае камерную пляцоўку невялікай плошчы - 60 кв. м. Візуальны вобраз галерэі фарміруе брутальная, нерэгулярная фактура сценаў, арыгінальна вырашанае асвятленне. Канцэптуальна новая галерэйная пляцоўка адпавядае ўсім напрамкам дызайну - ад хайтэка да этна, ад аудыёвізуальных і рэчавых да прасторавых і канцэптуальных формаў. Галерэя таксама прадугледжвае экспанаванне фатаграфіі, графікі, сучаснай скульптуры, аб’ектаў, інсталяцый, што адпавядае структуры саюза дызайнераў, у склад якога апроч дызайнераў уваходзяць скульптары, фатографы, мастакі. Прастора прыдатная для правядзення тэматычных семінараў, воркшопаў, майстра-класаў.Крыніца: photoscope.by


