Адкрыцце: 29 траўня 2012 года, 17.00
Месца: Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (г.Мінск, пр. Незалежнасці, 47)
Майстэрня фатаграфіі Катавіцкай акадэміі мастацтваў на працягу многіх гадоў вучыць студэнтаў усіх факультэтаў, якія прапаноўвае навучальная ўстанова. Фатаграфія як важны элемент візуальнай камунікацыі, а таксама медыум мастацкага выказвання, займае істотнае месца ў дыдактычным працэсе. Студэнты спасцігаюць асновы тэхнікі фатаграфавання, каб пазней рэалізаваць свае аўтарскія творчыя праекты. У майстэрні працуе зладжаны калектыў педагогаў, якія таксама з’яўляюцца актыўнымі і вядомымі мастакамі: Анна Лорэнц, Анна Сельска, Вітольд Яцыкаў, Пётр Мушалік і Кшыштаф Шэўчык. Іх творчасць упісваецца ў многія напрамкі сучаснай фатаграфіі. Ад грамадскага рэпартажу, які дамінуе ў Кшыштафа Шэўчыка, праз фотадакументалістыку, якую ў сваіх апошніх працах прадстаўляюць Анна Лорэнц і Анна Сельска, заканчваючы інсцэніровачнай фатаграфіяй Вітольда Яцыкава і Пятра Мушаліка.Такая разнароднасць зацікаўленасцей спрыяе таму, што майстэрня мае вельмі “ўніверсальны” характар. Яна адкрыта для многіх задум і ініцыятыў, а таму студэнты часта выбіраюць яе ў якасці майстэрні для напісання дыпломных прац.Пра аўтараў выставы
Вітольд Яцыкаў
Выпускнік Сілезскага ўніверсітэта ў Катавіцах.
Займаецца аналагавай і лічбавай фатаграфіяй. Яго фатаграфія з’яўляецца рэакцыяй на інтрыгуючыя падзеі сучаснасці як у фармальным, так і ў зместавым аспекце. Аддае перавагу шырокай, шматпланавай фотаінтэрпрэтацыі тых самых тэм у залежнасці ад кантэксту іх узнікнення. Канчатковая форма яго фатаграфій вынікае з надання ім эстэтычных каштоўнасцей, блізкіх жывапісу. Займаецца творчай і ўтылітарнай фатаграфіяй. Часцей за ўсё фатаграфуе партрэт, аголеную натуру, пейзаж і сацыяльнае асяроддзе чалавека.Анна ЛорэнцВыпускніца Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах.
Фатаграфія дае ёй магчымасць як назірання, так і паказу свету праз фільтр уласных адчуванняў. Выявы на матавым шкле камеры заўсёды з’яўляюцца кавалкам рэчаіснасці; некаторыя з гэтых фрагментаў выклікаюць у яе асаблівую зацікаўленасць, часам гэта вынікае з іх эстэтычных вартасцяў, а часам - з пункту гледжання на сам прадмет выявы. Фатаграфія заўсёды была для яе адной з магчымых тэхнік стварэння выяў, падобна як жывапіс, рысунак ці графіка, але больш яе прыцягвала, здавалася больш блізкай сучаснасці, а таксама бальш “паспяховай” з увагі на сваё непасрэднае, механічнае натаванне рэчаіснасці.
Яе таксама цікавіць стварэнне творчых выяў і суб’ектыўнае дакументаванне.Пётр МушалікВыпускнік Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах.
Цікавіцца фатаграфіяй як мастацкім медыумам, які з’яўляецца полем фармальных і прафесійных эксперыментаў. Стварае фотацыклы.
Натхняецца традыцыйнай, аналагавай фатаграфіяй, спрабуючы ўзбагачаць яе новымі графічнымі формамі. Па зместавым значэнні яны адносяцца да экзістэнцыяналізму ў шырокім значэнні. Займаецца сферай інтымнай міжасобаснай камунікацыі, стратай вартасці слова, дыялогам з часам і аспектамі недаўгавечнасці. Яго фатаграфіі звяртаюцца да іканаграфіі нежывой прыроды і пейзажаў, з’яўляюцца таксама данінай фатаграфіі, зробленай з выкарыстаннем класічнага абсталявання і хімічнай тэхналогіі.Кшыштаф ШэўчыкКшыштаф Шэўчык выпускнік Інстытута Творчай фатаграфіі ў Апаве.
Яго фатаграфічная творчасць вынікае з патрэбы дакументавання грамадскіх з’яў унікальнага характару. Яго цікавяць сітуацыі масавага выражэння патрыятычных або рэлігійных пачуццяў, у якіх дамінуе карыкатурная сімволіка і перамалёўванне значэння прадметаў культу. На гэтым фоне ён назірае за людзьмі, якія прымаюць іррацыянальныя ўзоры паводзін, у якіх вера, робячыся часткай масавай культуры, часта становіцца павярхоўным кічам. У сваёй творчасці ён засяроджваецца таксама на вытанчаным дакументаванні аясяроддзя пражывання чалавека.Анна СельскаВыпускніца Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах і Інстытута Творчай фатаграфіі ў Апаве.
Фатаграфуе тыя месцы, дзе падарожнічае. Яе фатаграфія звяртае ўвагу на разнароднасць пейзажу, незвычайныя аб’екты, сітуацыі з удзелам чалавека. Яна працуе ў лічбавай тэхналогіі, але не карыстаецца кам’ютарнымі праграмамі для апрацоўкі фатаграфій. Матэрыял адпавядае арыгіналу. Сваёй дзейнасцю, якая адносіцца да напрамку традыцый краязнаўчай дакументалістыкі, яна ўносіць сучасны погляд і філасофскую дыстанцыю.Ва ўсіх прадстаўленых фатографаў мастацкія прэферэнцыі розныя, але існуе агульны пласт іх дзейнасці. Усе яны педагогі. Яны вучаць фатаграфіі ў Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах.Менавіта разнароднасць асабістых творчых поглядаў, адкрытасць і разуменне іншых дае ім магчымасць пазітыўна ўздзейнічаць на студэнтаў, якія вучацца шанаваць розныя погляды і творча выкарыстоўваць гэтую рознасць.
На адкрыццi:

















Фота: Вольга ШукайлаКрынiца: znyata.comабмеркаваць на форуме zнята