Адкрыцце: 26 мая 2012 года, 17.00
Месца: Музей-сядзіба І.Я.Рэпіна «Здраўнёва» пад Віцебскам
Сваю Беларусь - непаўторную і тамнічую краіну старажытных муроў і храмаў, азер і лясоў, балот і бяздонных нябесаў - Аляксей Петухоў, 33-гадовы фотамайстар з Шаркаўшчыны, пачаў адкрываць у дзяцінстве. Сваю - і адначасова дзедаву і прадзедаву, бацькоўскую і матуліну. Любоў да авеянага легендамі краю расла і мацнела разам з цікавасцю да свайго роду, гісторыі, культуры, побыту беларусаў.Свае адкрыцці, свае замілаванне красой прыроды, адметнасці краю ен імкнецца захаваць, зберагчы з дапамогай фотаппарата. Нястомны вандроўнік, Аляксей пабываў з фотаппаратам у розных куточках краіны. Уражанні ад вандровак ляглі ў аснову першай персанальнай выставы. Выставка «Вандруючы па Беларусі» не толькі радуе «мілымі вобразамі роднага краю», але і абуджае ўяўленне - аб чым маўчыць замшэлы камень? Якія віхуры пранесліся над шатамі старажытных дрэў? Якія людзі спяшаліся па старой брукаванцы да храма? Шукаючы адказы на такія загадкі, набліжаемся да спасціжэння любай Беларусі.Выстава адбываецца ў межах святкавання 120-год дня засялення І.Я.Рэпіна ў Здраўнева.



Крынiца: znyata.com
абмеркаваць на форуме zнята