Аляксандр Васюковіч
Маці Уладзіслава Кавалёва разглядае партрэт сына. Уладзіслава Кавалёва асудзілі на смерць за ўдзел у рыхтаванні тэракту ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года, у выніку якога загінулі 15 чалавек. Прысуд выканалі ў сакавіку 2012 года. Віцебск, жнівень 2011.Пераможцы «Прэс-фота Беларусі - 2012»
Навіны


1 месца, Сяргей Балай
Міліцыянты ў цывільным затрымліваюць удзельніка маўклівага пратэсту. Усё лета жыхары Беларусі, каардынуючыся праз інтэрнэт, выходзілі на вуліцы гарадоў і моўчкі пляскалі ў ладкі. Нягледзячы на адсутнасць палітычных патрабаванняў, флэшмобы жорстка разганяліся працаўнікамі праваахоўных органаў. Сотні людзей былі арыштаваныя на тэрміны да 15 сутак. Мінск, чэрвень, 2011 (www.gazetaby.com)


2 месца, Васіль Фядосенка
Любоў Кавалёва, маці Уладзіслава Кавалёва, выходзіць з будынку суда ў Мінску. Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава асудзілі на смерць за арганізацыю выбуху ў сталічным метро. Мінск, лістапад, 2011. («Reuters»)

3 месца, Васіль Фядосенка
Беларускія ратаўнікі працуюць на магільніку са старымі пестыцыдамі. Каля 950 тонаў пестыцыдаў, улучна з забароненым сёння ДДТ, вынялі з зямлі, заклалі ў пластыкавыя бочкі ды транспартавалі ў Нямеччыну для ўтылізацыі. Лес у ваколіцах вёскі Савічы, лістапад 2011. («Reuters»)Навіны (серыі)

1 месца, Раміль Насібулін
Тэракт у метро. Выбух, які прагучаў на станцыі «Кастрычніцкая», забраў 15 жыццяў, сотні чалавек былі параненыя. Мінск, 11 красавіка 2011. Глядзець серыю цалкам >>>

2 месца, Сяргей Грыц
Тэракт у метро. Выбух, які прагучаў на станцыі «Кастрычніцкая», забраў 15 жыццяў, сотні чалавек былі параненыя. Мінск, 11 красавіка 2011. (AP) Глядзець серыю цалкам >>>

3 месца, Уладзь Грыдзін
«Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі». Усё лета жыхары Беларусі, каардынуючыся праз інтэрнэт, выходзілі на вуліцы гарадоў і моўчкі пляскалі ў ладкі. Нягледзячы на адсутнасць палітычных патрабаванняў, флэшмобы жорстка разганяліся працаўнікамі праваахоўных органаў. Сотні людзей былі арыштаваныя на тэрміны да 15 сутак. Мінск, чэрвень, 2011. Глядзець серыю цалкам >>>Людзі ў навінах

1 месца, Таццяна Зяньковіч
Дзяржаўны сцяг Беларусі закрывае твар жаўнеру ў ветраны дзень падчас цырымоніі прыняцця прысягі. Пасёлак Сосны, ускраіна Мінска, снежань 2011. (ЕРА)

2 месца, Сяргей Грыц
Малады чалавек, што адбывае арышт за ўдзел у «маўклівых акцыях», з дапамогаю рагаткі выкідвае з вакна камеры запіску сваім родным. Усё лета жыхары Беларусі, каардынуючыся праз інтэрнэт, выходзілі на вуліцы гарадоў і моўчкі пляскалі ў ладкі. Нягледзячы на адсутнасць палітычных патрабаванняў, флэшмобы жорстка разганяліся працаўнікамі праваахоўных органаў. Сотні людзей былі арыштаваныя на тэрміны да 15 сутак. Мінск, ліпень 2011. (AP)

3 месца, Таццяна Зяньковіч
Дзяўчына плача ля ўваходу ў станцыю метро «Кастрычніцкая» на наступны дзень пасля тэракту. Выбух на «Кастрычніцкай» 11 красавіка 2011 года стаў прычынаю смерці 15 чалавек. Мінск, красавік 2011. (ЕРА)

3 месца, Васіль Фядосенка
Інструктар і сабака дэманструюць свае ўменні падчас святкавання Дня памежніка ў мемарыяльным комплексе «Лінія Сталіна». Вёска Гарошкі, Мінская вобласць, май 2011. («Reuters»)Людзі ў навінах (серыі)

1 месца, Антон Матолька
Працаўнікі міліцыі (ПМСП) нападаюць на мінака падчас мірнай акцыі пратэсту «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку». Усяго ў той дзень затрымалі 200 (афіцыйныя звесткі) - 450 (звесткі праваабаронцаў) чалавек. Мінск, 22 чэрвеня 2011. Глядзець серыю цалкам >>>

2 месца, Васіль Фядосенка
Чарнобыль. Праз 25 гадоў. («Reuters») Глядзець серыю цалкам >>>

3 месца, Андрэй Лянкевіч
Фота-рэпартаж пра Алега Алкаева, былога кіраўніка Следчага ізалятара №1 у Мінску (гэтак званая «Валадарка»), дзе ён з 1996 да 2001 года ўзначальваў каманду выканання смяротных прысудаў. У 2001 годзе Алкаеў выступіў з заявай аб сувязі знікнення вядомых беларускіх палітыкаў і выдачы «расстрэльнага пісталета» на загад тагачаснага кіраўніка МУС Юрыя Сівакова. Пасля гэтага атрымаў палітычны прытулак у Нямеччыне, дзе цяпер і жыве. Глядзець серыю цалкам >>>Спорт

1 месца, Мілана Харытонава
Удзельніцы турніру па спартовай акрабатыцы. Брэст, верасень 2011.

2 месца, Сяргей Гудзілін
Футбалісты «Гомеля» святкуюць перамогу ў фінале Кубка Беларусі. Мінск, май 2011. («Наша Ніва»)

3 месца, Дзмітрый Брушко
Навучэнцы дзіцячай спартовай школы і гульцы зборнай Нямеччыны слухаюць гімн перад матчам. Барысаў, верасень 2011.Спорт (серыі)

1 месца, Аляксей Сталяроў
Шлях да баскетболу на колах. Глядзець серыю цалкам >>>

2 месца, Аляксандр Ружэчка
Спартовая дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву «Колцы славы» рыхтуе будучых чэмпіёнаў. Мінск, кастрычнік 2011. Глядзець серыю цалкам >>>

3 месца, Сяргей Гудзілін
Нелегальныя гонкі. Акрамя афіцыйных спаборніцтваў па дрэг-рэйсінгу, беларускія гоншчыкі ладзяць нелегальныя. Заезды на 402 метры праводзяцца ўначы на пустых дарогах за дзясяткі кіламетраў ад Мінска. Часам у нелегальныя гонкі ўмешваецца міліцыя. Шаша за 30 кіламетраў на ўсход ад Мінска, май 2011. (nn.by) Глядзець серыю цалкам >>>Штодзённае жыццё

2 месца, Сяргей Грыц
Жанчыны, што гандлююць хатняю гароднінаю ля дарогі, хаваюцца пад парасонамі ад дажджу. Вёска Пільчукі, Гродзенская вобласць, ліпень 2011. (AP)

3 месца, Аляксей Мацюшкоў
Працаўнікі фермерскай гаспадаркі ўбіраюць капусту. Мінская вобласць, май 2011.Штодзённае жыццё (серыі)

1 месца, Аляксандр Васюковіч
Жыццё маладой мамы падпарадкоўваецца раскладу дзіцяці, цяпер усё круціцца вакол яго. Застаецца няшмат часу на сон і яшчэ менш - на сябе. Мінск, ліпень 2011. (generation.by) Глядзець серыю цалкам >>>

2 месца, Сяргей Балай
Мазырскі рачны порт «Пхоў» напрыканцы сезону навігацыі 2011 года. Не гэтак даўно мазырскі порт быў найбуйнейшым у Беларусі. Заняпад рачнога транспарту Беларусі пачаўся ў канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Сёння ў порце працуюць каля 140 чалавек. «Пхоў» мае 6 караблёў, амаль уся тэхніка перакрочыла 25-гадовую мяжу. Мазыр, Гомельская вобласць, кастрычнік 2011. (www.gazetaby.com) Глядзець серыю цалкам >>>

3 месца, Таццяна Зяньковіч
Чарнобыль. У 2011 годзе ў Беларусі адзначылі 25-я ўгодкі найбуйнейшай ядзернай катастрофы ў гісторыі чалавецтва. 26 красавіка 1986 года на тэрыторыі былой рэспублікі СССР Украіны, прыкладна за 16 км ад беларускай мяжы, адбыўся выбух на 4-м блоку Чарнобыльскай АЭС. Паводле постсавецкіх звестак, каля 60% радыеактыўнага забруджання прыпала на тэрыторыю Беларусі. Неўзабаве пасля катастрофы ўсталявалі 30-кіламетровую зону адчужэння, з якой эвакуявалі мясцовае насельніцтва. Тым не менш некаторыя людзі вярнуліся, каб дажываць свой век у родных хатах. Прыкладна ў той жа час на тэрыторыі зоны ўтварыўся Беларускі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік, у якім вывучаецца аднаўленне фаўны і жывёльнага свету ва ўмовах забруджання радыенуклідамі, праводзяцца радыебіялагічныя даследаванні і эксперыментальныя вопыты для распрацоўвання тэхналогіяў рэабілітацыі земляў (EPA). Глядзець серыю цалкам >>>Традыцыі

1 месца, Андрэй Давыдчык
Традыцыйны фуршэт перад паездкай у ЗАГС у кватэры нявесты. Мінск, кастрычнік 2011.Традыцыі (серыі)

1 месца, Аляксандр Васюковіч
Святкаванне паганскага свята Купалле. Вёска Ракаў, Мінская вобласць, чэрвень 2011. Глядзець серыю цалкам >>>

2 месца, Наталля Аблажэй
Жаўнеры беларускага спецназу дэманструюць свае ўменні падчас паказальнага шоу на Масленіцу і Дзень спецназу. Мінск, 2011. Глядзець серыю цалкам >>>

3 месца, Валерый Вядрэнка
Велікодная містэрыя на Кальварыйскіх могілках - аднаўленне традыцыі, перарванай на пачатку ХХ стагоддзя, з надыходам савецкай улады. Удзел у тэатралізаваным шэсці ўзялі маладыя парафіяне касцёла Узнясення св. Крыжа на Кальварыі. Падчас сцэны распяцця зламаўся крыж, але містэрыя была працягнутая. Мінск, сакавік, 2011. Глядзець серыю цалкам >>>

3 месца, Васiль Фядосенка
Святкаванне паганскага абраду Юр’я. Людзі вераць, што паганскі бог Юр’я спрыяе багатаму ўраджаю, абараняе палеткі і жывёлу ад прыродных стыхіяў. Вёска Пагост, Гомельская вобласць, май 2011.Партрэт

1 месца, Аляксандр Васюковіч
Маці Уладзіслава Кавалёва разглядае партрэт сына. Уладзіслава Кавалёва асудзілі на смерць за ўдзел у рыхтаванні тэракту ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года, у выніку якога загінулі 15 чалавек. Прысуд выканалі ў сакавіку 2012 года. Віцебск, жнівень 2011.

2 месца, Вікторыя Шчарбакова
Уладзімір Лапо, вядомы беларускі мастак-мільянер, грамадзянін Брытаніі, у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» падчас мантажу выставы «Манаполія». Мінск, кастрычнік 2011.Партрэт (серыі)

1 месца, Сяргей Гудзілін
Іншы бок свабоды. Партрэты людзей у турме, якіх арыштавалі летам 2011 года ў Беларусі за ўдзел у «маўклівых пратэстах». Мінск, ліпень 2011. (nn.by)
Усё лета 2011 года па серадах у Беларусі праходзілі акцыі «маўклівых пратэстаў». Ва ўсіх буйных гарадах краіны сотні людзей выходзілі на цэнтральныя плошчы і проста гулялі. Іншыя віды пратэсту ў краіне забароненыя. Моўчкі, без лозунгаў і транспарантаў, яны выказваліся супраць парушэнняў правоў чалавека і палітычных рэпрэсіяў. У выніку дзясяткі пратэстоўцаў апынуліся ў турме. Міліцыянты ў цывільным арыштоўвалі іх проста на вуліцы. Гэта серыя ананімных партрэтаў пратэстоўцаў, якія адбывалі пакаранне ў беларускіх турмах за свой маўклівы пратэст. Даведацца іхныя імёны аказалася немагчыма, бо мы былі па розныя бакі турэмных кратаў. Глядзець серыю цалкам >>>

2 месца, Юля Ваўчок
Праект «Існаванне» апавядае пра людзей, якія жывуць за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад Мінска і ездзяць прыгараднымі цягнікамі. Пераважна гэта рабочыя і пенсіянеры. Апошнія вязуць сваю гародніну на Камароўку - цэнтральны базар Мінска, дзе маюць магчымасць выгадна прадаць яе мінчанам. Фота рабіліся ў цягніках кірунку Мінск - Брэст, 2010 - 2011. Глядзець серыю цалкам >>>

3 месца, Вячаслаў Цуранаў
«На страже». Глядзець серыю цалкам >>>Мастацтва і забавы

1 месца, Андрэй Ветраў
Танцавальны фестываль-конкурс «Стыль-Dance» ў горадзе Гродна. Удзельніца танцавальнага калектыву бяжыць па калідоры ў залу на сцэну. Гродна, люты 2011.

2 месца, Надзея Дзегцярова
Наведнікі музея-майстэрні Заіра Азгура ў чаканні канцэрту падчас штогадовай Ночы музеяў. Мінск, май 2011. (open.by)

3 месца, Сяргей Гапон
У музеі-майстэрні Заіра Азгура адбываецца канцэрт-медытацыя. Мінск, верасень 2011.Мастацтва і забавы (Серыі)

1 месца, Юрый Сідун
Серыя папяровых «канцэртаў» забароненых музыкаў на найбуйнейшых пляцоўках сталіцы. Мінск, красавік 2011. Арт-акцыя «Freedom on paper» дзеля падтрымання вядомых беларускіх музыкаў, якіх увесну 2011 года ўнеслі ў спіс з 57 забароненых праз ідэалагічныя прычыны артыстаў. У выніку забароны дзясяткі канцэртаў гэтых паспяховых музыкаў адмянілі (Generation.by). Глядзець серыю цалкам >>>

2 месца, Сяргей Гудзілін
Пратэст на скуры (nn.by).
Выява вершніка некалі была ў Беларусі дзяржаўным гербам і знакам гонару. Цяпер у краіне Пагоня фактычна забароненая і стала сімвалам нацыянальнага пратэсту сярод моладзі. Вершніка адлюстроўваюць на целе ў выглядзе татуіроўкі. Гістарычны сімвал Пагоня стаў дзяржаўным гербам Беларусі ў 1991 годзе. Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі на месца вершніка ў 1995 годзе вярнулі дзяржаўныя сімвалы БССР. Пагоня ўсялякім чынам сціралася з навакольнай рэчаіснасці: яе прыбралі з нацыянальнай валюты, пашпартоў і нават падручнікаў. За дэманстрацыю на вуліцах беларускіх гарадоў выяваў з Пагоняю грамадзянаў могуць арыштаваць ці аштрафаваць. Гэты герб для патрыятычнай беларускай моладзі стаў сімвалам пратэсту і гістарычнай памяці, які яны выяўляюць на сваёй скуры. Глядзець серыю цалкам >>>

3 месца, Андрэй Лянкевіч
Інтэр’еры музеяў Другой сусветнай вайны ў Беларусі. Мінск, Брэст, Хатынь, 2011.
Амаль уся гісторыя сучаснай Беларусі сціскаецца да 4-х гадоў, гадоў вайны. Няма ў сучаснай беларускай прапагандзе нічога “перад”. Ёсць толькі “пасля”, шмат пасля – у 1991-м, 1994-м, 1996-м… 50 адсоткаў вуліцаў у Мінску носяць назвы, якая маюць дачыненне да Другой сусветнай вайны. 30 адсоткаў – гэта імёны герояў. Вайсковы парад мусіць адбыцца, нават калі кожны год танкі шкодзяць каля 20 км асфальту толькі ў горадзе. І эканамічны крызіс не перашкода. Я пачаў вандроўку з пачуццём, што на вайне не магло ўсё быць палярна добрым ці дрэнным, але складаным і неадназначным. Так. Габрэяў было шмат ў партызанах – іх знішчалі нацысты, часам маглі выдаць і мясцовыя. У паліцаі ішлі не толькі падонкі і кар’ерысты, ішлі і адпомсціць за рэпрэсаваных сваякоў. І партызаны не былі святыя. Фатаграфіі – гэта маленькія спробы паразмаўляць пра вайну, пра сучаснае стаўленне да яе. Адказы, як і досвед кожнага з нас, вельмі суб’ектыўныя. Глядзець серыю цалкам >>>Прырода

1месца, Уладзімір Шарнікаў
Ноч на рацэ Беразіне, жнівень 2011.

2 месца, Васіль Фядосенка
Цецерукі такуюць на балоце ў Бярэзінскім запаведніку. Вёска Крайцы, Віцебская вобласць, красавік 2011. (Reuters)

3 месца, Сяргей Грыц
На фота, зробленым з доўгай экспазіцыяй, месяц і зоркі ўзыходзяць над руінамі старажытнага замка. Навагрудак, Гродзенская вобласць, кастрычнік 2011. (AP)Прырода (серыі)

1 месца, Юрый Кулікоў
Падводнае жыццё ў крэйдавых кар’ерах. Непадалёк пасёлка Краснасельскі, Гродзенская вобласць, жнівень 2011. Глядзець серыю цалкам >>>

2 месца, Васіль Фядосенка
Беларускі арнітолаг Уладзімір Іваноўскі будуе штучныя гнёзды для драпежных птушак на балоце Ельня, адным з найбольшых у Цэнтральнай Еўропе. Вёска Буды, Віцебская вобласць, сакавік 2011 г. Некаторым буйным птушкам-драпежнікам не хапае натуральных месцаў для гнездавання, таму Іваноўскі пабудаваў сотні штучных гнёздаў як з натуральных матэрыялаў, такіх, як галіны дрэваў, гэтак і са штучных, як старыя вёдры. (Reuters). Глядзець серыю цалкам >>>

3 месца, Максім Сарычаў
Жыхары вёскі Градзянка палююць з сабакамі на казулю. Сабакі нападаюць на след жывёлы і выганяюць яе проста да паляўнічых. Мяса забітай казулі потым з’ядуць паляўнічыя і іхныя сем’і. Магілёўская вобласць, лістапад 2011. Глядзець серыю цалкам >>>Па матэрыялах pressphoto.byабмеркаваць на форуме zнята