Незалежная праграма абмену «Made in Belarus» запрашае беларускіх маладых журналістаў і фатографаў да ўдзелу ў супольным праекце з калегамі з Эўропы ды Паўночнай Амэрыкі.

Праграма складаецца з дзьвюх частак, якія пройдуць у Менску ды Вільні.5 журналістаў з Беларусі прыедуць у Вільню на супольную сустрэчу з эўрапейскімі ды амэрыканскімі калегамі. Дзе цягам 5 дзён будуць удзельнічаць у лекцыях ды дыскусіях, шукаць сувязі ды адметнасьці культурных цэнтраў Вільня і Менск. Вынік супольнай працы будзе апублікаваны ў міжнародных мэдыях.5 эўрапейскіх журналістаў наведаюць Менск на 5 дзён, каб папрацаваць на менскай глебе разам з беларускімі журналістамі, якія наведалі Вільню перад гэтым. Абедзьве каманды будуць працаваць разам цягам усяго праекту. Выніковыя артыкулы, створаныя імі, будуць апублікаваныя ў незалежным эўрапейскім мультымоўным часопісе Cafebabel.
Удзельнікі:Журналісты/фатографы з Беларусі з добрай ангельскай мовай. Узростам 18-30. Кожны ўдзельнік мусіць у выніку стварыць артыкул або фотарэпартаж па вандроўцы ў Вільню.Падаць заяўку:
Даслаць сваё CV з трыма ідэямі для артыкулаў, фотарэпартажаў або інтэрвію на мэйл erika.lastovskyte@gmail.com да 6 ліпеня 2012 года.Віза ды іншыя выдаткі ў Вільні забясьпечваюць арганізатары. Болей інфармацыі можна атрымаць на старонцы Made in Belarus у Facebook.Крыніца: generation.by


