«Святло беларускiх храмаў…» / фотавыстава Вiталя Раковiча ў Навагрудку

«Святло беларускiх храмаў…» / фотавыстава Вiталя Раковiча ў Навагрудку

Аўтар: Вiталь Раковiч
Адкрыцце: 15 ліпеня 2012 года
Месца: Дом-музей Адама Міцкевіча у г.Навагрудку (г.Навагрудак, вуліца Леніна, 1)

Установа культуры «Дом-музей Адама Міцкевіча ў г.Навагрудку», ФотаАртСтудыя «БIРЫЛIУМ», НФК «Мiнск»  i БГА «Фотамастацтва» прапануюць фатаграфiчнае  падарожжа з  цыкла «Iлюстраціі  да  гісторыі  беларускай».
Калі дакранаешся да «аксамітнай» чырвонай цэглы,
адчуваеш холад каменных муроў – сэрца прасякае
пачуццё гонару за талент нашых продкаў...
Наш край - скарбонка дзівосаў. Насуперак крывавым войнам, разбурэнням, на зямлі нашай усё ж захаваліся сляды велічнай тагачаснай архітэктуры- палацы , замкі, сядзібы, храмы і капліцы. Класіка і барока, готыка і рэнесанс. Усход і захад. Усё пакінула адбітак у  нашай багатай гісторыі. Архітэктурныя помнікі Беларусі разнастайныя і унікальныя. Задача дзяржавы - прыкласці ўсе намаганні, каб захаваць гэты ‘’музей пад адкрытым небам’’ для нашчадкаў. Задача фатографа - захаваць для будучых пакаленняў няўмольны ход гісторыі.
Аб выставе
Аўтар за перыяд з 2005 па цяперашні час сабраў велізарны і унікальны фатаграфічны матэрыял па палацава-замкавай і храмавай архітэктуры Беларусі. І хоць фотавандроўка складаецца ўсяго з некалькiх  дзясяткаў работ, ён спадзяецца, што глядач адкрые для сябе новыя старонкі ў гісторыі Беларусі і атрымае задавальненне ад прагляду.
Аб аўтары
Вiталь Раковiч нарадзіўся ў 1968 годзе ў Мінску. Пасля службы ў Савецкай Арміі скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут. У цяперашні час вядучы інжынер-праграміст.
Член савета саюза фотамастакоў Беларусі БГА «Фотамастацтва», член савета народнага фотаклуба «Мiнск», член творчай групы «ФотаАртСтудыя«БIРЫЛIУМ». У актыве больш за дзесятак персанальных выстаў, удзел і куратарства  ў шматлікіх сумесных выставачных праектах. Пераможца і прызёр шматлікіх міжнародных і беларускіх фатаграфічных конкурсаў, арганізатар фатаграфічных мерапрыемстваў.
Турыст, падарожнік. Інструктар спелеалогіі адзінага ў Беларусі Спелеоклуба «Геликтит-ТМ». Больш чым за чвэрць стагоддзя пабываў у сотнях пячорах  Заходняга Каўказа, Крыма, Прыкарпацця, Татр. Фатограф-аматар.
«Дом-музей Адама Міцкевіча у г.Навагрудку»
231400 г.Навагрудак, вуліца Леніна, 1
Аўторак-пятніца: 9.00-13.00, 14.00-18.00
Субота-нядзеля: 9.00-17.00
Тэл: +375 (1597) 243-40, +375  (1597) 232-67
mickiewicz@tut.by
gaiba@tut.by
mickiewicz.novogrudok.by
Вiталь Раковіч
Tэл.: +375 29 654 01 24
rakovich.net
vitaly.rakovich@gmail.com
Крынiца: znyata.com
абмеркаваць на форуме zнята