Калi: 24 ліпеня 2012 года, 19:00
Месца: плот Парку Чалюскінцаў з боку праспекта НезалежнасціКалі верыць старажытным грэкам, то мастацтва неаддзельна ад нашага паўсядзеннага жыцці. Гэтую думку сення даволі складана зразумець ці прыняць, паколькі мы звыклыя да таго, што ў мастацтва есць свая осбоя прастора, ніяк не звязаная з нашай штодзеннасцю. Яно знаходзіцца ў музеях ці галерэях, і для таго, каб убачыць які-небудзь твор трэба па меншай меры набыць квіток.Арт-праект Zabor звяртаецца да вытокаў мастацтва і прапаноўвае зірнуць на яго з новага пункту гледжання, зрабіць сучаснае беларускае мастацтва неад'емнай часткай самаго горада і яго жыхароў.Арт-праект Zabor - гэта ўнкальны для Беларусі праэкт, у рамках якога на працягу двух з паловай месяцаў на плоце Парку Чалюскінцаў будуць экспанавацца рэпрадукцыі карцін сучасных беларускіх мастакоў.Zabor - гэта 40 работ чатырох розных мастакоў, якія працуюць у розных накірунках - ад наіўнага мастацтва да канцэптуалізму. Сярод іх - Віктар Альшэўскі, Сяргей Каваль, Уладзіслаў Стальмахаў, Руслан Вашкевіч.Цэнтральная ідэя праекта - упісаць сучаснае беларускае мастацтва ва ўжо знаемы краявід, пабудаваць дыялог паміж мастацтвам, якое часам здаецца залімітава далекім, і жыхарамі горада. Гэта таксама яшчэ і спроба з новага боку падыйсці да аднаго з самых складаных і балючых для беларускай культуры пытанняў - пытання аб ідэнтычнасці, спроба адказаць на пытанне: «Хто мы такія?».Усе карціны Арт-праекта Zabor аб'яднаны агульнай тэмай Беларусі і беларусаў. Наша ідэнтычнасць складаецца з самых розных падзей - як вялікіх, так і малых, прыватных, вельмі інтымных, з вялікай гісторыі, з малых гісторый асобных людзей, з смагі адкрываць іншыя культуры і вечнай тугі па роднаму дому. У гэтай разнастайнасці нараджаецца не толькі сучаснае беларускае мастацтва, але і самі беларусы.Крынiца: art-zabor.byабмеркаваць на форуме zнята