Працуе: да 31 сакавіка 2013 года
Месца: галерэя сучаснага мастацтва Ў (г. Мiнск, пр-т Незалежнасцi, д. 37а)За дзесяцігоддзі замкнёнай сістэмы арт-адносін «Мастак - Твор - Мастак» у Беларусі ўтварыўся шэраг унікальных калекцый, сфарміраваных мастакамі, куды ўваходзяць працы, аналагаў якіх не знайсці ні ў адной музейнай калекцыі краіны. Прычын, чаму мастакі збіраюць гэтыя калекцыі, некалькі. Гэта і матэрыяльная падтрымка адзін аднаго, і разуменне таго, што гэты мастак важны для культурнага поля краіны, таму неабходна захаваць ягоную творчасць у Беларусі. Гэта і жаданне валодаць канкрэтнай працай, а таксама абмен працамі паміж мастакамі. Але галоўнай прычынай феномена калекцыя мастака застаецца адсутнасць цікавасці да сучаснага мастацтва «звонку» арт-супольнасці: з боку, напрыклад, беларускіх бізнэсоўцаў. Крытыкі, куратары, самі аўтары наракаюць на тое, што сфера калекцыянавання ў Беларусі, нягледзячы на тое, што ёсць шэраг мастакоў, а таксама патэнцыйныя пакупнікі, развіваецца вельмі марудна. Менавіта таму асноўнымі знаўцамі сучаснага мастацтва працягваюць заставацца самі аўтары.Такім чынам, праект «У межах уласнага «Я»: мастак-калекцыянер у Беларусі» паспрабуе ўзняць пытанні феномена калекцыянавання. Для чаго патрэбныя калекцыі? Якія існуюць асноўныя крытэрыі для іх стварэння? Што ўяўляюць сабой юрыдычныя асаблівасці калекцыянавання ў Беларусі? У экспазіцыі праекта будзе прадстаўлены шэраг працаў з прыватных калекцый беларускіх мастакоў - Руслана Вашкевіча, Жанны Гладко, Міхаіла Гуліна, Артура Клінава, Аляксея Лунёва, Сяргея Кірушчанкі, Данілы Парнюка, Андрэя Плясанава, Вольгі Сазыкінай, Тамары Сакаловай, Ігара Саўчанкі, Антаніны Слабодчыкавай.Спецыяльна да выставы мультымедыйны часопіс 34mag.net падрыхтуе аўдыёгід па кожнай калекцыі. У рамках праекта чакаецца шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных калекцыянаванню: круглы стол «Чаму мастак становіцца калекцыянерам?» з удзельнікамі праекта - мастакамі-калекцыянерамі; прэзентацыя серыі альбомаў беларускіх сучасных мастакоў «Калекцыя пАРТызана» Артура Клінава; прэзентацыя ўласнай калекцыі Андрэя Плясанава. У праграме плануюцца VIP-мерапрыемства для запрошаных гасцей: лекцыя-прэзентацыя прафесара ЕГУ, кіраўніка праграмы «Візуальныя даследаванні» Альміры Усманавай, прысвечаная правілам стварэння прыватнай калекцыі.Куратары праекта - Таццяна Арцімовіч і Валянціна Кісялёва.
Адкрыццё выставы: 5 сакавіка 2013 года ў 19-й гадзіне.Крыніца: ygallery.byабмеркаваць на форуме zнята