24 верасня адбудзецца лекцыя Адама Мазура «Вырашальны момант. Новыя з'явы ў польскай фатаграфіі пасля 2000 года»

24 верасня адбудзецца лекцыя Адама Мазура «Вырашальны момант. Новыя з'явы ў польскай фатаграфіі пасля 2000 года»

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» і Фундацыя Універсітэту Мастацтва ў Познані (Польша) у межах супольнага праекта «Мастацтва пакалення XXI. Польшча - Беларусь» прадстаўляюць лекцыю Адама Мазура «Вырашальны момант. Новыя з'явы ў польскай фатаграфіі пасля 2000 года».

Да нядаўняга часу польская фатаграфія развівалася ў асяродках кансэрватыўных фотамастакоў, якія свяшчэннадзейнічалі ў фотарэалізме і адзначалі прыгажосць навакольнага асяроддзя і сканцэнтраваліся на эксперыментах з асяродкамі авангардыстаў. З літаргічнага сну польская фатаграфія пачала выбірацца ў 90-х гадах (пасля краху сацыялізму), але рэальны імпульс адчуўся толькі ў новым тысячагоддзі, калі на сцэну выйшлі штогоднікі мастакоў, якія нарадзіліся ў 1970-ых і 1980-ых гадах. На лекцыі будуць прадстаўлены найбольш цікавыя тэндэнцыі і настроі мастакоў з пункту гледжання куратара, які спецыялізуецца ў галіне візуальнай культуры і сучаснай фатаграфіі.
Адам Мазур (нар. у 1977) – крытык, гісторык мастацтва, амерыканіст. Працуе куратарам у Цэнтры сучаснага мастацтва «Уяздоўскі замак» («Zamek Ujazdowski»), дзе арганізаваў наступныя выставы: «Новыя дакументалісты» («Nowi dokumentaliści»), «Эфект чырвоных вачэй» («Efekt czerwonych oczu»), «Раскол» («Schizma»), «Не ўяўны свет» («Świat nie przedstawiony»), а таксама аўтар некалькіх выстаў, арганізаваных у польскіх і замежных установах. Напісаў кнігі «Кахаю фатаграфію» («Kocham fotografię» (2009) і «Гісторыя фатаграфіі ў Польшчы 1839-2009 ("Historie fotografii w Polsce 1839–2009» (2010). У 2004-2011 гадах быў галоўным рэдактарам часопіса «Obieg». Публікуецца ў польскай і замежнай прэсе. Пастаянна супрацоўнічае з «Kwartalnikiem Fotografia» i «Dwutygodnikiem».
Праект «Мастацтва пакалення ХХІ. Польшча – Беларусь» накіраваны на прасоўванне польскага куратарскага мастацтва ў Беларусі. Фундацыя Універсітэту Мастацтва(Uniwersytet Artystycznу) у Познані ў супрацы з адной з нешматлікіх у Беларусі незалежных галерэяў – галерэі сучаснага мастацтва «Ў» з Мінска – запланавала цыкл візітаў у Мінск куратараў з Польшчы. Прэзентацыя вопыту куратараў будзе суправаджацца выставай відэа, зробленымі студэнтамі Універсістэту Мастацтва (Uniwersytetu Artystycznego) з Познаня. У снежні зарганізуецца падсумаванне вынікаў праекту ў выглядзе канферэнцыі і выставы, а таксама плануюцца семінары для мастакоў з Беларусі ў Познані.
Да ўдзелу ў праекце мы запрасілі куратараў з Польшчы з вялікімі дасягненямі ў справе выстаў як рэпрэзентуючых дзяржаўныя ўстановы мастацтва – Себасцян Ціхоцкі, Музей Сучаснага Мастацтва (Muzeum Sztuki Nowoczesnej); так і прыватныя галерэі – Давід Радзішэўскі, галерэя Pies; таксама арганізацыі па-за ўсялякім кіраўніцтвам – Ёанна Варша, Фундацыя Laury Palmer, якая супрацоўнічае з Фундацыяй «Bęc Zmiana», і, канечне, медыйнае мастацтва – Адам Мазур «pismo Obieg».
Дата: 24 верасня 2012 года
Пачатак: 19.00
Месца: галерэя «Ў»
Крынiца: ygallery.by
абмеркаваць на форуме zнята