Куратары Маціас Хардэр і Ханс Пілер правядуць у Мiнску адкрытую лекцыю

Куратары Маціас Хардэр і Ханс Пілер правядуць у Мiнску адкрытую лекцыю

У межах ініцыятывы Інстытута імя Гёте «Культура і развіццё: менеджары ў сферы культуры» і праекта «Маладыя беларускія фатографы» Андрэя Лянкевіча, Маціас Хардэр (Dr. Matthias Harder) і Ханс Пілер ( Prif. Hans Pieler) правядуць адкрытую лекцыю ў галерэі партнера праекта - партала TUT.by.

Куратары Маціас Хардэр і Ханс Пілер распавядуць пра 16-ць беларускіх праектаў, што былі абраны ў кнігу, патлумачаць свой выбар; правядуць паралелі з маладой нямецкай фатаграфіяй. Таксама куратары адкажуць на пытанні, якія тычацца праекта, бачання сучаснай фатаграфіі і г.д.
Фота-кніга, прысвечаная сучаснай беларускай фатаграфіі пабачыць свет на пачатку 2013 года ў нямецкім выдаўніцтве Kehrer (www.kehrerverlag.com) , будзе распаўсюджвацца ў крамах усяго свету і будзе прэзентавана на найбуйнейшым кніжным кірмашы ў Франкфурце ў верасні 2013 г. Фота-праекты для кнігі выбралі Маціас Хардэр (Matthias Harder), куратар і кіраўнік музея Хельмута Ньютана ў Берліне і Ханс Пілер (Hans Pieler), фатограф і прафесар фатаграфіі ў мастацкай Акадэміі ў Хільдесхайм.
Сустрэча адбудзецца 29-га верасня а 14-а гадзіне ў галерэі TUT.by, што знаходзіцца па адрасе: г. Мiнск, вул. В.Харужай, 1a (гандлёвы цэнтр), 6-ы паверх. Уваход з правага боку гандлёвага цэнтра.
Тэлефон для даведак: кіраўнік праекта Андрэй Лянкевіч, +375 29 3843807
Крынiца: znyata.com

абмеркаваць на форуме zнята