Выстава працуе па аўторках, з 17.00 да 21.00, у іншыя дні - па дамоўленасці.
Фатаграфіі Караліны Брэгулы
Конрад Пустола прадставіць цыкл фотаздымкаў «Знікні над Віслай», выкананых на правым беразе Віслы – непадступным, а таму дзікім і таямнічым, – як супрацьлегласць таго, што намі асацыюецца з берагам ракі буйнога горада.
Фатаграфіі Конрада Пустолы
Кшыштаф Піярскі пазнаёміць нас з серыяй фатаграфій варшаўскіх помнікаў, узнятых у эпоху камунізму, а цяпер знесеных, якія ляжаць у сховішчах або на сметніках; гэта падарожжа ў мінулае, паколькі цыкл уключае ў сябе таксама гістарычныя фатаграфіі помнікаў у часы іх росквіту.
Фатаграфіі Кшыштафа Піярскага
Ландшафты гарадскіх ускраін з цыклу Андрэя Калеснікава«Штодзённасць: версія для друку» (2005-2008) адлюстроўваюць звычайныя, пасрэдныя віды, пазбаўленыя якой-небудзь «турыстычнай прывабнасці». Яны захоўваюць сваю ананімнасць, як і тыя людзі, што прысутнічаюць у прасторы кожнага кадра, але павернутыя спінай да гледача.
Фатаграфіі Андрэя Калеснікава
Напластаванне розных часоў і эпох у правінцыйным ландшафце было адной з галоўных ідэй у праекце Уладзіміра Парфянка, рэалізаванага ў працэсе шматкротных фатаграфічных экспедыцый з ягонымі калегамі па Беларусі (2008-2011). Серыя фатаграфій мае выгляд паштовак з краявідамі, нагадваючых традыцыйныя відавыя фотапаштоўкі першай паловы 20 ст. І толькі дробныя, нязначныя дэталі ў гэтых выявах прымушаюць нас паверыць у тое, што на іх зафіксавана сучаснасть новага 21 стагоддзя.
Фатаграфіі Уладзіміра Парфянка
Абсалютная нейтральнасць погляду на навакольны гарадскі ландшафт і ягоныя элементы, адсутнасць спроб стварэння іерархіі аб’ектаў здымкі – галоўны метад рэалізацыі калектыўнага праекта-даследавання «BY» суполкі студэнтаў школы Цэнтра фатаграфіі (куратар праекта – Алексей Шынкарэнка). Адкрыты погляд на об’ект здымкі, фокус на любым прадмеце незалежна ад яго значнасці, адмова ад ракурснай здымкі і – у дадатак да ўсяго – «абнуленне» аўтарскіх амбіцый былі закладзены маладымі фатографамі-даследчыкамі ў падмурак тэрміну «беларуская фактаграфія».
Фатаграфіі з праекта BY студэнтаў школы Цэнтра фатаграфіі
Праект складаецца з двух кампанентаў:
- выставы сучаснага крытычнага пейзажа з гістарычнымі элементамі, на якой прэзентуюцца творы аўтараў з Варшавы і Мінска і
- навучальнага семінара для педагогаў і фатографаў, з пілотным семінарам-практыкумам для дзяцей, які стане зародкам Дзіцячай акадэміі ў Цэнтры фатаграфіі.