«Актывацыя пры дапамозе фатаграфіі» / польска-беларускі адукацыйны семінар

«Актывацыя пры дапамозе фатаграфіі» / польска-беларускі адукацыйны семінар

21-24 кастрычніка 2012 года ў рамках праекта «Края-віды. Рэ-актывацыя» адбудзецца семінар для педагогаў і фатографаў «Актывацыя пры дапамозе фатаграфіі», які рэалізуецца фондам «Археалогія фатаграфіі» у мінскім Цэнтры фатаграфіі.

Праграма

Семінар для педагогаў і фатографаў «Анімацыя пры дапамозе фатаграфіі»

20 кастрычніка, 10.00-18:00 (з перапынкам на абед)
21 кастрычніка, 10.00-19:00 (з перапынкам на абед)
На працягу двух інтэнсіўных дзён семінара настаўнікі будуць удзельнічаць у занятках, падрыхтаваных дасведчанымі аніматарамі культуры з Польшчы, якія выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці фатаграфію; пазнаёмяцца з праверанымі метадамі працы з моладдзю на мясцовым узроўні; даведаюцца, як падрыхтаваць праект з арганізацыйнага боку, як яго ажыццявіць у адпаведнасці з графікам, як працаваць з валанцёрамі; прымуць удзел у практыкуме па творчай фатаграфіі пад кіраўніцтвам вядучых фатографаў: польскага і беларускага, дзякуючы якім навучацца, як арганізоўваць і праводзіць цікавыя, часта эксперыментальныя заняткі па фатаграфіі.
Вядоўцы: Кацярына Гуртавая, Павал Куля, Агнешка Паянчкоўска, Юлія Адноўс.
Семінар прызначаны для настаўнікаў, выхавальнікаў з дамоў культуры, дзеячаў культурных аб’яднанняў і беларускіх фатографаў, якія хочуць пазнаёміцца з новымі метадамі працы з моладдзю і ўвесці іх у сваю адукацыйную дзейнасць. Мэта курса — пашырэнне кампетэнтнасці ў галіне планавання і правядзення фатаграфічных або анімацыйных заняткаў з выкарыстаннем фатаграфіі. Дзякуючы атрыманым ведам, педагогі і фатографы могуць зрабіць свае ўрокі больш прывабнымі для маладых людзей і адначасова стымуляваць іх культурную і грамадскую дзейнасць. Мы робім націск на знаёмства з былой фатаграфічнай тэхнікай, з гарадскімі або сямейнымі архівамі фатаграфіі, а таксама на выкананне і апрацоўку фотаздымкаў з выкарыстаннем старых і новых тэхналогій.
Месца правядзення: Цэнтр фатаграфіі, галерэя Nova (г. Мiнск, вул. Кульман, д. 2, ауд. 421)
Пілотны семінар для моладзі
22-24 кастрычніка
Падчас трохдзённага семінара, які будуць весці па чарзе польскі і беларускі фатографы, з удзелам настаўнікаў у якасці назіральнікаў, вучні будуць пазнаваць тэму сучаснага гарадскога пейзажа: наведаюць фотавыставу «Края-віды» ў галерэі NOVA, будуць вучыцца фатаграфаваць гарадскі пейзаж, выканаюць свае ўласныя працы, а пазней выбяруць лепшыя з іх для супольнай прэзентацыі. Паралельна з публічным паказам фотаздымкаў, выкананых падчас семінара, адбудзецца размова-падсумаванне.
Вядоўцы: Кацярына Гуртавая, Павал Куля
Месца правядзення: Цэнтр фатаграфіі, галерэя Nova (г. Мiнск, вул. Кульман, д. 2, ауд. 421)

Аб праекце

Фатаграфія — гэта шырока даступны сродак выяўлення. Ён дае магчымасць творчага пошуку, развіцця фантазіі, адначасова гэта прылада для назірання за рэчаіснасцю, якая вызваляе актыўнае, крытычнае стаўленне да яе. Гэта таксама выдатны інструмент для анімацыі розных узроставых груп, а таксама для даследавання мясцовай гісторыі. З такога стаўлення зыходзіць праект «Края-віды - Рэ-актывацыя. Актывацыя фатаграфіяй», які рэалізуецца фондам «Археалогія фатаграфіі», «Цэнтрам фатаграфіі» ў Мінску і галерэяй «Nova», пры супрацоўніцтве з Польскім Інстытутам у Мінску.

Згаданы праект дэманструе крытычны патэнцыял сучаснага фотапейзажа (выстава) і спосабы выкарыстання фатаграфіі ў выхаванні моладзі (семінар) — пашырае кампетэнтнасць у гэтай галіне школьных настаўнікаў, працаўнікоў дамоў культуры, фатографаў. У межах выставы «Края-віды» ў галерэі «Nova» будуць выстаўленыя працы польскіх і беларускіх фатографаў, якія прадстаўляюць розныя погляды на жыццё ў Беларусі і Польшчы. «Актывацыя фатаграфіяй» — гэта семінар для беларускіх настаўнікаў і фатографаў, прысвечаны новым метадам правядзення ўрокаў фатаграфіі або анімацыйных заняткаў з выкарыстаннем фатаграфіі ў працы з моладдзю (12-18 гадоў).
Важнай мэтай праекта з’яўляецца ўмацаванне беларуска-польскага супрацоўніцтва паміж арганізацыямі, фатографамі, а таксама настаўнікамі і аніматарамі, якія ў працэсе адукацыі і культурай анімацыі карыстаюцца фатаграфіяй, шляхам абмену досведам і сумеснай распрацоўкі новых мадэляў дзейнасці на базе фатаграфіі.

Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы «Польска-амерыканскага фонду свабоды» ў межах праграмы «RITA - перамены ў рэгіёне».

Рэалізацыя:
Фонд «Археалогія фатаграфіі» (Варшава),
Цэнтр фатаграфіі (Мінск),
галерэя NOVA (Мінск)
Партнёр:
Польскі Інстытут у Мінску

Подробнее об условиях участия и о проекте >>>

Источник: photoscope.by

Обсудить на форуме Zнята